Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


«наистаршего бурмистра» Якуба Бабіча ён адчыніў друкарню. Магчыма думаць, і для гэтага ёсьць некаторыя об’ектыўныя падставы, што Скарына перанёс у Вільню сваю праскую друкарню. Скарына выдаў у Вільні толькі дзьве кнігі — «Апостал», так званую «Малую Падарожную Кніжыцу». «Апостал» Скарына выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў і «Малую Падарожную Кніжыцу». «Апостал» Скарына выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў і «Малую Падарожную Кніжыцу».

Пытаньне аб часе выхаду «Апостала» выклікала многа гутарак у навуковай літаратуры, хаця само па сабе яно зусім яснае. «Апостал» Скарыны надрукаваны ў восьмую долю аркуша і мае ўсяго 315 аркушоў. У «Апостале» таксама многа фігурных заставак, зьмешчаных у пачатку і ў канцы кожнага артыкулу, як у «Бібліі». Вестка аб надрукаваньні кнігі зьмешчана ў канцы пасланьня Апостала Паўла, на звароце 187 аркуша. Загаловак быў наступны: «Починаеться книга деяния и посълания Апостольская, зовемая Апостолъ, з Божию помочью справълена доктором Франъциском Скориной с Полоцька». Пасьля канца саборных пасланьняў ёсьць наступны надпіс: « Доканана есть сия книга, зовемая Апостол, еже замыкает в собе наипервей деания Апостольская. Потом посланией святыхъ Апостолъ соборныхъ седмь. Тажъ епистолъ святого Павла 14. Лета по нарожденіи нашего Спасителя Иисуса Христа, Сына Божия, тысещнаго пятьсотого и двадесяць пятого, месца марта. При держаніи наласкавшего господаря, Жикгымонта Казіміровича, короля Польского, і Вѣликого Князя Литовъскаго, и Рускаго, и Жомойтьскаго, и иныхъ. Во славном мѣсте Виленском выложена и вытиснена, працею и великою пильностию доктора Франциска Скорины с Полоцъка, Богу в Троице единому и Пречистой Матери Его Маріи со всеми святыми ко чьти. И людем посполитымъ к доброму навчению»[1]. Прадмова, надрукаваная перад зборнікам, была наступная: «Имашь пак в сей книзе мой любимый приятелю, хто жъ будеши ея чести. Зачала каждого послания, черным вызнаменованы. Початки и концы всякому Апостолу яко во церкви Божіи чтется, к тому и дни, месяцы, в них же прочитаются. На праздники Божие и светых его знайдешъ положено червенымъ. Главы же, яко же во всехъ книгахъ Библии Ветхого и Нового закона, мною на русъки языкъ выложеныхъ. Што которая въ собе кратце замыкаеть ко знайдению скоро всякое речи потребное во божественныхъ писаниехъ. К тому и светки по сторьницахъ, яко одно письмо на другое тведетельствуеть и воедино ся згожають, чернымъ исправлены раздельне узриши. Совершися в дому почтивого мужа, Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славнага Великаго Мѣста Виленского».

Другой кнігай, надрукаванай у Вільні, была «Малая Падарожная Кніжыца». Зьмест апошняе досыць складаны. У яе ўваходзілі: «Псалтыр», «Часасловец», Акафісты, Каноны, Шостадневец, Сьвятцы кароткія і Пасхалія. Што ўсе гэтыя кнігі, з якіх кожная мае самастойнае значэньне, складалі адну кнігу, можна бачыць з наступнага сьпісу гэтае кнігі: "В сей Малой Подорожной Книжице поряду кратце положены суть; наипервей Псалтырь зуполная, на стихи статиями разделена... За Псалтирею Песни 10, с Ветхого и Нового Закону Божия изъбраные; потом Часословец имея нощную и дневную службу... Акафістъ живоносному гробу Господьню и Воскресению, глаголемый по вся недели... Канонъ гробу Господьню, певаемы со акафістомъ... Акафістъ святому Арханъгелу Михаилу и всемъ небеснымъ чиномъ в понеделок. Канонъ архангеломъ, творение Иоанна Дамаскина. Акафістъ св. Иоанну Предътечи и Крестителю Господьню глаголемый во второкъ. Канонъ Предтечи,

  1. Каратаев. Op. cit., № 18.