Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

друкаваньне «малыми книжками» пачало пашырацца пасьля таго, як у Італіі зьявіліся першыя выданьні Альда у Вэнэцыі. Далей, у выданьнях Скарыны ў першы раз уведзена нумарацыя на аркушох, прычым прыняты кірылаўскія лічбы, тады як у лацінскіх выданьнях — рымскія лічбы[1]. Папера Скарынавых выданьняў адзначаецца трываласьцю. Так, на «Псалтыру» 1517 году ёсьць бычачая галава у якасьці папяровага знаку, чатырохканцовы крыж і інш. Гэтыя папяровыя знакі былі таксама і ў выданьнях вядомага друкара і ўласьніка вельмі добрае папяровае фабрыкі ў Аўгсбургу, Іогана Шэншпэргера. Гэтая папера славілася сваім белым колерам і трываласьцю[2]. Шрыфт Скарыны адзначаўся чытэльнасьцю, выразнасьцю і рознастайнасьцю. Скарына ня браў шрыфту з папярэдніх славянскіх выданьняў, а ўтварыў свой уласны шрыфт, на які мелі ўплыў царкоўна-славянскія рукапісы беларускага пісьма XV і XVI сталецьцяў. Вялікай рознастайнасьцю адзначаюцца нарысы вялікіх літар Скарыны. Скарына шырака карыстаўся вялікімі літарамі ня толькі ў пачатку слоў, але і ўва ўласных імёнах і нават у часьцінках перад уласнымі імёнамі. Такое ўжываньне вялікіх літар ёсьць пэўнае перайманьне нямецкіх і чэскіх выданьняў XV і XVI сталецьцяў. Гэткую рознастайнасьць Скарынава шрыфту Ўладзімераў тлумачыць ня толькі мастацтвам чэскіх і нямецкіх майстроў, гравёраў і літнікаў, якія працавалі для Скарыны, але ў значнай меры яшчэ і каліграфічным мастацтвам самога Скарыны, якое выпрацавалася пад уплывам царкоўна-славянскага і «рускага пісьма» XV—XVI сталецьцяў[3].

Застаўкі, якія ёсьць у выданьнях Скарыны, зьвязаны з царкоўна-славянскімі рукапіснымі выданьнямі, бо ў выданьнях лацінкіх, нямецкіх і чэскіх заставак няма, але затое малюнкі маюць пэўныя адносіны да нямецкіх гравюр. Скарына шырака карыстаўся нюрэнбэрскімі гравюрамі. Па думцы Ўладзімерава, шмат якія гравюры Скарыны знаходзяцца ў залежнасьці ад нюрэнбэрскіх выданьняў бібліі з малюнкамі (1483) і Postilla Міколы Лірана (1481). Да найвыдатнейшых з гэтых выданьняў па мностве гравюр адносяцца хронікі Шэдэля[4]. Гэткім чынам, праскія выданьні Скарыны былі найбольш зьвязаны з сучаснымі ім нюрэнбэрскімі і аўгсбурскімі нямецкімі выданьнямі. З другога боку, у вадносінах да папярэдніх царкоўна-славянскіх выданьняў кнігі Скарыны зьвязаны з кракаўскімі выданьнямі Фіоля, у якога сустракаюцца папяровыя знакі якія ўжывае Скарына, у выглядзе крыжа, а таксама кірылаўская нумарацыя па аркушох. Разам з тым, велічыня радковага пісьма і вялікіх літар у Скарыны і ў Фіоля аднолькавая. Так, Скарынавае друкарскае мастацтва разьвівалася і ўтваралася як пад уплывам, з аднаго боку, ранейшых царкоўна-славянскіх выданьняў, так і пад уплывам дасканалых аўгсбурскіх і нюрэнбэрскіх нямецкіх выданьняў[5].

III.

Віленская друкарня Скарыны.

Выдавецка-друкарская дзейнасьць Скарыны ў Празе спынілася ў 1519 годзе. Скарына, з невядомых нам прычын, прымушаны быў пакінуць Прагу і перанесьці сваю дзейнасьць у Вільню, дзе ў доме

  1. Ibid., стар. 72.
  2. Ibid., стар. 71-72.
  3. Ibid., стар. 74.
  4. Ibid., стар. 76.
  5. Ibid., стар. 81-82.