Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

джэньня Статуту ніколі і ніхто не заяўляў, ды іначай і не магло быць, пры тым ходзе рэдакцыйнай працы, якая вялася пры выданьні Статуту[1].

Другі погляд выказан С. Л. Пташыцкім: ״Трэці Статут быў зацьверджан не ў законадаўчым парадку, як зацьверджываліся констытуцыі (кароль, сэнат і сойм), а “единолично“ каралём пасьля перагавораў яго з станамі абоіх народаў[2].

Проф. І. І. Лаппа па гэтым пытаньні выказваецца ў многіх сваіх працах і нават удзяліў яму спэцыяльны артыкул[3]. Дзеля вырашэньня гэтай спрэчнасьці проф. Лаппа ставіць тры пытаньні: 1) якія ўказаньні на соймавае зацьверджаньне трэцяга Статуту мы маем у ём самом, у дакумантах, далучаных да яго тэксту, а такжа ў констытуцыі каранацыйнага сойму 1588 году. 2) Мог лі быць зацьверджан трэці Статут Коронным соймам з тым зьместам гэтага кодэксу, які ён сапраўды мае і 3) як утварылася яго зацьверджаньне.[4]

Звычайнай адзнакай соймавай санкцыі зьяўляецца ўнясеньне таго ці іншага акту ў соймавую констытуцыю і адпаведнае адзначэньне спосабу зацьверджаньня маецца ў самым акце. Адносна Статуту 1588 г. у констытуцыі коронацыйнага сойму не гаворыцца ні слова. У самым Статуце і ў яго дадатковых актах таксама ня відна гэтага зацьверджаньня. У лісьце Л. Сапегі, у якім Сапега зьвяртаецца з падзякаю да караля німа ніякай адзнакі аб зацьверджаньні соймам: ״Ваша королевская милость, наш Милостивый пан, имя свое велце славное межы нами рачылесь учинить, же Статут новый, а на многих месьцях от людей мудрых, а в правах беглых, з народу нашаго на то обраных, поправленый на том першом в'ступку панованья своего рачилесь нам потвердити, а иж бы вжо вси суды в том панстве вашое королевское милости, славном Великом Княжестве Литовском, так были отправованы, з ласки своей господарской рачились нам позволити, тогда я, именем все речи посполитое (разумецца Літоўскае), вашой королевской милости, своему милостивому пану, покорне за так милостивую ласку дзякую“.

У прывілеі Жыгімонта Вазы таксама ня маецца ўказаньняў на тое, што Статут быў зацьвержан ухвалаю сойму. Коронацыйны сойм у прывілее упамінаецца толькі для адзначэньня месца і часу, а не як улада даючая сваю санкцыю. На сойме Статут быў "прогледан" і Жыгімонт Ваза ״памовлялся“ аб ім з панамі радаю і станамі абоіх нородаў, но не быў зацьвержан па ״зволеньню" і ״згоде“ станаў сойму, якія павінны былі выліцца ў ухвалу сойму і быць запісаны ў яго констытуцыі.

Па сваім зьмесьце Статут ня мог быць зацьвержан, бо ен йшоў супроць акту Люблінскай вуніі. У сваіх артыкулах ён зьмяшчае: 1) захаваньне поўнай асобнасьці ад Польшчы Вялікага княства Літоўскага, яго дзяржаўнага значэньня, недатычнасьці і цэласьці яго тэрыторыі з абавязкам для гаспадара вярнуць у склад яе тое, што з яе разабрана ״і ўпрошана“ другімі дзяржавамі; 2) асобную прысягу гаспадара Вялікаму Княству Літоўскаму, зьнішчаную ў 1569 годзе на Люблінскім сойме, утварыўшым адзіную агульную прысягу каралёў

  1. О. И. Леонтович, Русская правда и Литовский Статут в видах настоятельной необходимости включить Литовское законодательство в круг истории русск. права (Киевск. Унив. Изв. 1865 г. № 2, 3, 4).
  2. С. Л. Пташицкий. К вопросу об изданиях и комментариях Литовского Статута СПб. 1893 г., ст. 13.
  3. Апроч вышэй памянёных у працы: Великое Княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Баторня СПб. 1901 г.
  4. И. И. Лаппо к вопросу об утверждении Литовского Статута 1588 г., ст. 9.