Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Літоўска-Беларуская дзяржава ня страціла з актам Люблінскай вўніі сваёй самастойнасьці. Яна захавала ўсе адзнакі сваёй дзяржаўнасьці як тэрыторыю, урад, войска, дзяржаўную мову і свой кодэкс права, пры супольным каралі і сойме, але самыя спольныя соймы і нарады маюць характэр перагавораў розных народаў, а не агульных нарад.

Трэці Літоўскі Статут.

Другім важным дакумантам дзеля высьвятленьня становішча Літоўска-Беларускай дзяржавы ў складзе Рэчы Пасполітай зьяўляецца III Літоўскі Статут. Ужо проф. Лаппа ставіць пытаньне і часткаю вырашае яго, што Статут 1588 г. зьяўляецца асновай дзяржаўнага права Літоўска-Беларускай дзяржавы.[1]

Гэтае права ня толькі дапаўняе прывілей і констытуцыю Люблінскага сойму, але ў значай меры і корэктуе іх на карысьць Літоўска-Беларускага княства.

Статут 1588 году да сяго часу зусім мала вывучан з боку яго значэньня, як дзяржаўнага права.

Ужо Люблінскі сойм 1569 г. утварыў комісыю дзеля паправы статуту і прыстасаваньня яго да польскага права. Звычайна лічаць тэта мэтаю выданьня III Статуту 1588 г. Дзеля выкананьня гэтага заданьня была складзена комісія, у якую увашлі: ад паноў рады—Віленскі біскуп Валяр'ян Пратасэвіч, Жамойцкі каштэлян Мельхіор Шэмет, ад шляхты—Мікалай Дарагастайскі, князь Лукаш Сьвірскі, Ян Стацковіч, Бзнэдзікт Юрага, князь Павез Сакалінскі, Ян Смолка, Kipдзей Крычэўскі, Селецкі і Мартын Валадкевіч, апроч таго, Віленскі войт—Аўгусьцін Ратундус і два земскіх пісара—Віленскі, Андрэй Mapковіч, і Ашмянскі—Пётр Станіслававіч[2].

На справу дэпутатам комысіі, пакуль яны будуць працаваць, паложана з усіх абыватэляў вялікага княства з кожнай валокі па аднаму грошу, з дымоў Падляскіх—па 8 пенязеў, з агароднікаў—па 4 пенязі, з баяр путных і панцирных—па аднаму грошу, з шляхты, ня маючай людзей,—па 2 грошы з дыму[3].

Звычайны погляд, што прычынай утварэньня новага Статуту, была мэта параўнаньня праў літоўскага народу з правамі польскімі ня адпавядае сапраўднасьці. Другі Літоўскі Статут быў выдадзен сьпешна і ״недаправенный да канца״. Ужо Берасьцейскі сойм 1566 займаўся яго паправай, а Гародзенскі сойм 1568 году склаў нават комысію дзеля направы Статуту 1566 г., у якую ўвашлі чатыры радных пана і некалькі пэўных асоб з шляхты. Трэба заўважыць і тое, што ў Комісію, абраную на Люблінскім сойме не ўвашоў ні адзін паляк, а ўся яна складалася з прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўска-Беларускага. Месцам для заняткаў комісіі была назначана Вільня.[4]

Ужо па пытаньні аб тым, кім быў зацьверджан Статут 1588 г., у літаратуры выказаны працівалеглыя погляды. Адны вучоныя, як Леантовіч, да погляду каторага далучыўся і М. К. Любаўскі, упэўнены, што Статут зацьверджан Коронацыйным соймам 1588 году. Самае зацьверджаньне Статуту ня было актам аднаго караля; яно адбылося шляхам ״намовы“, або шляхам разгляданьня Статуту супольна з панамі радамі і панскай ізбой. З іх ״пазваленьня“ (глядзі прывілей 1 лютага 1588 году) кароль, як прадстаўнік улады ў дзяржаве, зацьвердзіў статут сваім прывілеем. Сумненьняў адносна законадаўчага паха-

  1. И. И. Лаппо Люблинская уния и Третий Литовский Статут Ж. М. Н. Просв. Его же. К вопросу об утверждении Литовского Статута 1588 г. 1917, № 5.
  2. Volumina legum, t II ст. 100-101.
  3. Ibidem 100.
  4. Yolum. legum II. 101, гл. працу, И. И. Лаппо Люблинская уния и Третий Литовский Статут ст. 104.