Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ложившая начало тем новым отношениям, которыя в конце концов повели к полному слиянию обоих государств в одно“ [1].

Пр. М. Доўнар-Запольскі зусім туманна выяўляе свой погляд на характар вуніі. Высьветліўшы тэндэнцыі і імкненьні літоўска-беларускай шляхты, дамагаўшайся вуніі і літоўска-беларускіх паноў, абараняўшых незалежнасьць Літоўска-Беларускай дзяржавы, з аднаго боку, з другога боку—жаданьні польскай шляхты аб інкорпорацыі Літоўска-Беларускай дзяржавы у карону польскую, аб самым характары вуніі проф. М. Доўнар-Запольскі абмінае гаварыць ясна і выразна. У яго словах усё-ж такі болей адчуваецца нахіл да прызнаньня, што Літоўска-Беларуская дзяржава і пасьля захавала сваю дзяржаўнасьць: ״Калі заставіць у баку страту Валыні і Украіны, то трэба сказаць, што дастойнасьць літоўскай дзяржавы была абаронена“[2].

Навейшыя працы польскіх гісторыкаў паступова пачынаюць мяняць свой погляд. Так У. Смоленскі піша: ״За літвою засталіся асобныя ўрады, нават асобныя міністры, праз што Літва ня страціла поўнасьцю характару аддзельнай дзяржавы“[3].

Болей рашуча і абкрэсьлена высьвятляе пытаньне аб узаемаадносінах паміж Польшчай і Літоўска-Беларускай дзяржавай на аснове акту Люблінскай вуніі польскі гісторык Ст. Кутшэба. Яшчэ ў першым выданьні сваёй працы "Очер истории государственного и общественного строя Польшы“ (перевод с польского Ядвиги Пашкович. С-Петербург 1907 г.) С. Кутшэба піша: ״У 1569 г., як і раней, палякі імкнуліся да поўнай інкорпорацыі Літвы, як адносна і другіх тэрыторый. Гэта, аднак, не ўдалося. Далучаны былі толькі ваяводзтвы: Падляскае, Валынскае, Брацлаўскае і Кіеўскае, ужо ў поўным сэнсэ слова, як адносна прывілегіяў, так і строю. Толькі адносна судовага права ў межах Валыні, Брацлаўля і Кіева захаваўся ў моцы літоўскі статут, так званы другі, з 1566 г., вядомы пад назваю Валынскага. Што датычыцца другіх, пакуль яшчэ літоўскіх тэрыторый, то паміж імі і Польшчай справа скончылася вуніяй, і, значыць, няпоўнай інкорпорацыяй. Была абвешчана непадзельнасьць дзяржавы, супольнасьць гаспадара, якога павінны абіраць супольна, супольныя соймы, утварыўшыяся такім чынам, што да ўдзелу ў іх заклікалі тых, хто меў права засядаць у польскім сэнаце, г. зн. біскупаў, міністраў ваявод і каштэлянаў, а такжа прадстаўнікоў соймікаў, нядаўна перад тым утвораных у Літве па польскім абразку. Земскія ўрады і раней былі ў Літве амаль што такія־ж, як і ў Польшчы. За тое заставілі (і гэта была ўступка з боку полякоў) асобныя цэнтральныя ўрады-міністэрствы, пабудаваныя па ўзору Польшчы, і, дзякуючы гэтаму, асобную, цэнтральную адміністрацыю, асобны скарб і ўласные войска. Захавалася такжа і сваё судавае права, згуртаванае ў другім літоўскім статуце. І так Літва атрымала канчаткова ў гэтай апошняй, рашаючай вуніі, цітул роўнай дзяржавы, хаця і ў болей абмежаваных, чым раней, прасторах. ״Рэч Паспалітая з гэтых часоў зьяўляецца саюзам дзьвюх дзяржаў, зьвязаных вуніяй״. Праводзячы гэтую думку да канца, докт. Ст. Кутшэба ў другім выданьні сваёй працы выдзеліў Карону і Літву і выкладае гісторыю іх пабудовы паасобку, называючы I том працы Карона, а другі Літва[4].

Такім чынам навейшая польская літаратура замест старых поглядаў аб поўным зьнішчэньні самастойнасьці вялікага княства Літоў-

  1. В И. Пичета—Литовско-Польския унии и отношение к ним литовско-русской шляхты. Сборник статей, пасвященных Ключевскому М. 1909 г.
  2. М. Довнар-Запольский. Польско-литовские унии на сеймах до 1569 г. (Древности Труды славянской комиссии Московского Археологического Общества, т. II,1897 г.)
  3. Wladyslaw Smolenski Dsieje narodu Polskiego wydanie piate.
  4. Stanislaw Kutseba Historya Ustroju Polski w zarysie, tom I: Korona Lvow 1913, tom II: Litwa, Lwow 1914.