Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Брацлаўскага павету ад Курляндыі і 27—назначэньне камісараў для разьмежаваньня Юрборскага лясьніцтва ад Прускіх зямель. Артыкул 78 агульны—ордынацыя землі Інфлянцкай. Усе другія артыкулы адносяцца да польскіх спраў.

Падобны характар маюць і другія констытуцыі, маючыя загаловак констытуцый каронных.

Такім чынам, спольны вялікі вальны сойм, адбіваўшы інтарэсы дзьвёх дзяржаў—Польшчы і Літоўска-Беларускага княства пашоў практычна па шляху прызнаньня асобнасьці княства і Кароны. Другога выхаду ня было, прызнаньне гэта выявілася не адразу, а пасьля доўгай парляманцкай барацьбы. Такое прызнаньне адбілася ў формуле розных соймовых констытуцый, якія сталі выносіцца ад імя Рады і паслоў каронных і рады і паслоў вялікага Літоўска-Беларускага княства. Затым па зьмесьце адны артыкулы констытуцый сталі адносіцца да кароны, другія да—Літвы, і наканец, пастановы былі падзелены на констытуцыі каронныя і констытуцыі Вялікага Княства.

Імкненьні польскай шляхты да інкорпорацыі Літоўска-Беларускага княства адбіліся і ў выбары месца для соймаў. Баючыся незалежніцкіх тэндэнцый літоўска-беларускіх паноў і жадаючы ізоліраваць літоўска-беларускую шляхту ад іх уплыву, на Люблінскім сойме польская шляхта вызначыла мейсца для спольных сойму г. Варшаву,[1] ня гледзячы на протэсты літоўска-беларускіх прадстаўнікоў, жадаючых скліканьня соймаў alternatium—на чарзе ў Польшчы і ў Літоўска-Беларускай дзяржаве.

Да 1653 году ўсе звычайныя соймы, за выключэньнем Торунскага сойму 1573 г., склікаліся ў Варшаве. У 1653 годзе па прычыне цяжкіх надворных адносін для Польшчы—барацьбе з Украінай, паўстаўшай супроць панскага ўціску, экстраордынарны двухтыднёвы сойм быў склікан у Берасьці.[2]

Констытуцый вялікага Вальнага Сойму ў Варшаве 1673 г. пастанавіла склікаць кожны трэці чарговы сойм у межах Вялікага княства, у месьце Горадне, выключаючы конвокацыйны, элекцыйны і короноцыйны соймы, якія павінны адбывацца ў Польшчы. Пастанова сойму адбівае часткаю і прычыны такой перамены, рытарычна абвяшчаючы, што нішто болей не аб‘яднае грамадзянскі настрой (animos) і ня прыводзіць да згоды Рэч Паспалітую, як роўнасьць, каторую пажадана захаваць у Рэчы паспалітай паміж народамі Кароннымі і Вялікага Княства Літоўскага. Пастанова выразна сьведчыць, што і цяпер, праз сто год пасьля Люблінскага сойму, барацьба Вялікага княства з Польшчай ня скончылася, і ў яе процэсе Польшча павінна рабіць уступкі княству.

Разам з вызначэньнем месца, дзе адбываюцца соймы, былі вырашаны некаторыя абрадавыя пытаньні на пасяджэньнях сойму. Пропозыцыі на соймах, дзе-бы яны не адпраўляліся—у межах кароны, ці княства, адносна спраў каронных уносяцца пячатарам, або канцлерам каронным, а па справах княства—канцлерам Літоўска-Беларускага вялікага княства. Калі соймы адбываюцца ў Польшчы, то адказы на вітаньне пасольскай хаты дае канцлер каронны; ён-жа прымае абвестку аб выбары пасольскага маршалку; пры адбываньні сойму ў Горадні прымае вітаньне пасольскай ізбы, абвестку аб абраньні маршалка пасольскай ізбы і дае адказ на вітаньне канцлер вялікага княства. Калі адбываецца сойм у Горадні, то скарб вялікага княства бярэ на свой кошт утрыманьне і прыём паслоў Маскоўскіх, Турэцкіх, татарскіх і казацкіх, прыяжджаючых на сойм, такжа, як

  1. Uolum leg. II, ст. 92
  2. ibidem IV, ст. 183