Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пастанова гэнэральнай Варшаўскай конфэдэрацыі 1573 г. такжа падкрэсьлівае гэта дзяржаўнае адзінства Рэчы Паспалітай. ״Мы, рады каронныя, духоўныя і сьвецкія і ўсё рыцарства і другія станы адзінай і неразьдзельнай Рэчы Паспалітай з Вялікай і Малай Польшчы, вялікага Княжаства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падлясься, землі Прускай, Паморскай, Жмуцкай і каронныя гарады“[1].

Такія тэндэнцыі лічыць вялікае княства правінцыяй Польшчы ўтрымаліся аднак нядоўга. Ужо ў 1573 г. абвестка, азнаямляючая аб абраным каралі, выдаецца ў другой форме: "Мы рады духоўныя і сьвецкія, рыцарства і іншыя станы Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, разам з іншымі панствамі, да іх належачымі“.[2] Карона і княства ўжо стаяць на адным роўні і ад імя станаў абедзьвюх дзяржаў выдаецца азнаямленьне.

У такой־жа форме выданы і артыкулы pacta conventa Генрыха[3]. Констытуцыя вальнага коронацыйнага сойму Стэфана Баторыя, якой зацьверджаны правы і вольнасьці народаў Рэчы Паспалітай, выражана ў такой-жа форме: ״усялякія прывілеі, даніны, запісы, дажывоцьця, прэрогатывы, вольнасьці і свабоды як Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, так і зямель да іх належачых, спольных або асобна наданых“[4].

Такое прызнаньне існаваньня Вялікага Княства, як асобнай дзяржавы, формальна зацьверджанае ў офіцыйных пастановах, хутка прыводзіць да выдзяленьня пастаноў адносна княства, або констытуцыяў. Ужо сойм Варшаўскі 1590 г. выдзяляе пастановы адносна Княства, але называе іх справамі Вялікага Літоўскага Княства[5].

Пастановы сойму 1607 г. ўжо падзелены на Констытуцыю Каронную і Констытуцыю Вялікага Літоўскага Княства[6].

Большая частка констытуцый XVII-XVIII вякоў падзелены падобным спосабам, напр., 1611, 1613, 1616, 1621, 1643, 1619, 1650, 1654, 1659, 61, 62, 67, 70, 73, 76, 77, 78, 83, 85. 90, 93, 1703, 1710, 12, 17, 26, 36, 64, 66, 68, 75, 1776. Праўда, і ў констытуцыях каронных пападаюцца пастановы адносна Літоўска-Беларускага княства. Але такія пастановы прымаюцца з агаворкай. ״Тую-ж констытуцыю прымае і Вялікае княства Літоўскае"[7], ״Гэту констытуцыю і Вялікае княства Літоўскае прымае“,[8] або ״гэта констытуцыя будзе служыць і ў Вялікім княстве Літоўскім“[9].

Ёсьць і зьмешаныя констытуцыі, аб'яднаныя адным агульным загалоўкам. Але аб'яднаньне гэта чыста надворнае. Па сутнасьці ў такіх констытуцыях адны пастановы датычацца Польшчы, другія Літоўска-Беларускай дзяржавы. Прыкладам можа служыць такой аб'яднанай формы, напрыклад, констытуцыя 1598 году“[10]. У ёй 91 артыкул. Першы артыкул уступны. Другі артыкул рэасумпцыя і дэклярацыя констытуцыі 1593 году, прычым агаворана, што дэклярацыя на Літоўска-Беларускае княства не пашыраецца. Артыкулы 3-19 датычацца Польшчы; ар. 20-36 і ар. 44 заключаюць пастановы адносна княства, прычым артыкулы 25, 26, 27, 29 пасьвечаны разьмежаваньню паветаў княства ад прылягаючых зямель Польшчы; арт 25 Берасьцейскага ваяводзтва ад Падлясься; 26—назначэньне комісіі дзеля разьмежаваньня

  1. Ibidem, ст. 124.
  2. Ibidem, ст. 131.
  3. Ibidem, ст.. 133.
  4. Ibidem, ст. 159.
  5. Ibidem, II, 316.
  6. Ibidem, II, 448.
  7. Vol. leg. III, ст. 80,
  8. Ibidem. III, ст. 178.
  9. Ibidem, 180.
  10. Ibidem, II, ст. 366-379