Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Асабліва важнае значэньне набывалі галоўныя зьезды, як сходы ўсяго княства. Пасля страты сваіх вальных соймаў у галоўным зьезде Літоўска-беларускае княжаства мела орган, які адбіваў жаданьні, патрэбы і волю ўсёй дзяржавы. Па III Статуце ён зьбіраецца у Слоніме і мае мэтай апрацоўку адзінства ״умыслов“ і згоду інструкцый асобных паветаў. Такім чынам Галоўны зьезд быў перадсоймавым сходам усяго княства і быў зьвязай з дейнасьцю вялікага вальнага сойму.

Такія зьезды, аднак, у некаторых выпадках набывалі характар самастойных соймаў, якія выносілі канчатковыя рашэньні. У 1577 г. Стэфан Баторы склікаў галоўны зьезд ўсяго княства ў Ваўкавыску для ўстанаўленьня падатку на вайсковыя патрэбы. Зьезд выпаўніў жаданьне караля і ўхваліу падаток з Літоўска-беларускіх зямель, абмежаваў яго ўжываньне ״ку потребам того самого панства, великого князства Литовского, а не на што иного“. Такія-ж зьезды склікаліся ў Вільне ў 1578, 1580, 1582 і 1584 г. г.

Яшчэ большае значэньне мелі галоўныя зьезды ў часы бескаралеўя. Такімі зьездамі былі зьезды 1587 г. 29 студзеня 1587 г. у Вільні сабраліся "рады духоўные и свецкие, княжата, панята, врадники земские и дворные и паслове земские зо всих воеводств и поветов и все рыцарство, обыватели того панства, великого князства Литовского и земли Жомоитское“. Гэты зьезд вынёс цэлы шэраг пастаноў, якія ״вси вобец, от высшего аж до нисшого стану, задержати и выполнити обецали и обовезали״. Пастановы адносіліся да рэлігіі, суду, абароны і скарбу. У адносінах рэлігіі заьцверджан быў акт Варшаўскай конфэдэрацыі 1573 г., забясьпечваўшы свабоду вызнаньня. Адносна суду—утвораны былі надзвычайныя, каптуровыя суды. Па складзе гэтых судоў зьліліся ўсе ўрады звычайных судоў паветы—земскага, гродскага, і подкаморскага. Суд павінен зьбірацца кожны месяц у вядомыя для усіх тэрміны.

Адносна абароны была пастаноўлена паклапаціцца аб баявой годнасьці замкаў, павелічыць гарнізоны наемнага войска і ў выпадку вайны, падняцца ўсім з сваімі ״почтами״ агульным ваенным рушэньнем па загаду вялікага гэтмана літоўскага. У справах скарбовых вырашана прыняць грашовую справаздачу падскарбіем земскім ад усіх ураднікаў гаспадарскіх маёнткаў і ад павятовых паборцаў: у назначаны тэрмін усе ўраднікі і паборцы павінны ўнесьці належачыя з іх гроты пад страхам кары смерцьцю і конфіскацыі маемасьці.[1]

2 Кастрычніка 1587 году ў Вільні зьбіраецца новы зьезд паноў рады і ўсяго рыцарства вялікага Літоўска ־ беларускага княства з усіх ваяводстваў і паветаў. Зьезд быў склікан сэнатарамі і шляхтаю, якая была на Варшаўскім элекцыйным сойме. Зьезд абгаварваў пытаньне аб тым, як дзейньчаць вялікаму княству ў зьвязку з адбыўшымся выбарам палякамі двух каралёў на прастол Рэчы Посполітай з нарушэньнем умоў вуніі. Дзеля вырашэньня гэтага пытаньня зьезд наззначыў на 8 лістапада новы зьезд у Вільні, у які дзень ён і сабраўся. Гэты зьезд назначыў пасольства з пяцёх сэнатараў і дваццацёх шляхціцаў к абраным номінатам—Эрцгерцагу Аўстрыйскаму Максімільяну і Швецкаму Жыгімонту Вазе для перагавораў па інструкцыі, данай з'ездам. Назначыў сход соймікаў па ўсіх паветах Літоўска-беларускага княства для выбараў паслоў на новы зьезд. На ўсякі выпадак зьезд пастанавіў ваеннае рушэньне па загаду вялікага гэтмана. Сабраўшаеся земскае войска княства павінна была ״рушитися и тегнути“ супроць усякага ворага ״отчизны“, а такжа і ״на подпартье которого канды-

  1. И. Лаппо—Постановления трех Виленских с‘ездов 1587 г. Сборник статей, посвященных С. Ф. Платонову, СПБ 1911 г., ст. 369.