Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пашырана на станы і асобы вялікага княства і іх наступнікаў, ня гледзячы каму і ў які час гэтыя маёнткі разданы. Сэнатары, паслы і ўсе станы гэтай пастановай выключаюць сябе і сваіх наступнікаў права, якім-бы та ня была чынам падымаць і выражаць пытаньні аб экзэкуцыі адносна набытых да гэтага часу маёнткаў.

Усе правы і прывілеі, якія даны ранейшымі каралямі і самым Жыгімонтам Аўгустам да цяперашняга часу ўсім народам вялікага княства—Літоўскаму, Беларускаму, Жмудзыкаму і другім народам і жыхаром гэтага княства, а таксама землям, паветам, радам і асобам павінны быць захаванымі і ні ў чым не парушанымі. [1]

Прывілей на вунію Літоўска-Беларускай дзяржавы з Польшчай выразна адбіўшы галоўныя імкненьні польскай шляхты, з аднаго боку выявіўшыйся ў параграфе аб праве набываньня маёнткаў у Літве польскаю шляхтаю, з другога боку, многа месца ўдзяліў і для выяўленьня клясавага характару незалежных імкненьняў літоўска-беларускіх паноў, які баяліся з утварэньнем вуніі страціць свае маёнткі. Яны абаранілі ад экзэкуцыі свае маёнткі і забясьпечылі за сабой уладаньне імі ў будучыне. З гэтага погляду прывілей зьяўляецца надзвычайна характэрнай крыніцай дзеля высьвятленьня тых прычын, чаму так польскае шляхэцтва дабівалася вуніі і чаму так упарта баранілі сваю незалежнасьць літоўска-беларускія паны. Прывілей, як ко мпроміс тых і другіх імкненьняў, выразна адбіў гэта ў сваім зьмесьце.

Трэба адзначыць і надворны бок прывілея—ён выдадзен на імя пралатаў і паноў рады каронай і паслоў земскіх каронных. Прывілей паіменна пералічвае сэнатараў і паслоў, і ўводзіць ў свой сьпіс і тых радных паноў і паслоў, якія ўвашлі ў каронны Сойм з аннексіраваных зямель Літоўска-Беларускага княства—Падлясься і Украіны. Адносна паноў радных і паслоў земскіх прывілей толькі спачатку ўпамнае аб іх прысутнасьці на спольным Люблінскім Сойме і згодзе на піамянёную вуніі, але зусім не пералічае іх паіменна. Гэта тлумачыцца тым, што літоўска-беларускія паны,—радныя паслы і ўсе станыпавінны былі з свайго боку даць падобны־жа прывілей.

Аднак, такога акту мы ня ведаем.

Дапаўняючымі актамі да прывілею зьяўляюцца: 1) акт аб пацьвярджэньні вуніі паміж народамі польскім і літоўскім на вальным Люблінскім Сойме, выданы ад іменя Жыгімонта Аўгуста, караля польскага, рускага і інш [2].

2) парадак месц членаў Рады Кароннай, Польскай і Літоўскай, як устанаўляецца ўжо адной Рэчы Паспалітай, утвораны каралём і радай кароннай на Люблінскім вальным спольным сойме 1569 г. [3]

3) Констытуцыі Люблінскага кароннага сойму, аб‘яднаўшага абодва народы—літоўскі і польскі ў 1569 г. [4]

У гэтых дакумэнтах падкрэсьліваецца далучэньне Падлясься, Валыні і Кіеўшчыны да Польшчы, устанаўляецца месца будучым Соймам у Польшчы; соймікі павятовыя адбываюцца звычайна ў Польшчы і ў Літве; адводзіцца месца літоўска-беларускім радным паном сярод сэнатараў польскіх і земля Інфлянтская далучаецца спольна да Польшчы і да Літвы пад абавязкам спольнай абароны. Апроч таго, Сойм па просьбе ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўска-Беларускага, а выбраў дэпутатаў для паправы Статуту, „каб ужо ўва ўсіх панствах, як у адзінай Рэчы Паспалітай, аднальковыя правы былі“ а вырышаў некалькі дробных пастаноў аб падатках, адводзе пляцоў для пабудовы

  1. Volumina legum, Petersburg 1859 r. t. II, ст. 87-92.
  2. Vol. legum, t. II, ст. 92-93.
  3. Ibidem 93
  4. Ibidem 94-102.