Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На павятовыя соймікі павінны былі зьбірацца ваяводы, каштэляны, паны і ўся шляхта павету і абгаварваць як усе рэчы, аб якіх будзе абвешчана гаспадаром, так і свае ўласныя патрэбы. Яны павінны ад кожнага судовага павету абраць двух паслоў і пасылаць іх на вялікі вальны сойм, даўшы ім інструкцыі і поўнамоцтвы вырашаць, як пытаньні, абвешчаныя гаспадаром, так ״и иные припалые рэчы водле часу и патрэбы“. Станы заклікаўшыяся раней персанальна на вялікія вальныя соймы—князі, паны хоругоўныя, маршалкі і ўсе другія ўраднікі земскія і дворныя, мелі права персональна ездзіць на соймы і падаваць галасы па стараму звычаю[1].

Слад сойму перад Люблінскай вуніяй вызначыўся з наступных ״станаў, сойму належачых״.

З кзязёў, апроч тых, якія займалі ўрады, заклікаліся на сойм усе князі Вішнявецкія, Гедройцкія, Дзярэчынскія, Друцкія, Збараскія, Курцэвічы, Лукомскія, Сьвірскія, Масальскія, Ружынскія, Сангушкі, Слуцкія, Сакалінскія, Чэтвярцінскія, Чаргарыйскія. З паноў—усе паны Валовічы, Глебовічы, Гарнастаі, Давойны, Завішы, Ільінічы, Кішкі, Нарбуты, Остіковічы, Пацы, Сологубы, Сапегі, Тышкевічы, Хрэбтовічы, Шэметы. Апроч таго, у склад сойму ўваходзілі земскія паслы, абіраемыя ўсімі земляўласьнікамі шляхэцкага стану на павятовых сойміках. Усе ўдзельнікі сойму, усе ״станы сойму належачые“, былі фактычна пад'аддзеламі аднэй грамадзянскай клясы, карыстаўшайся правамі шляіэцтва. Ні мяшчанства, ні баярства, гэта значыць ваена־служылы стан, які не атрымаў шляхэцва. ні сялянства, ня мела свайго праўстаўніцтва на сойме.

Перад самай Люблінскай вуніяй, у 1568 г., атрымалі месца на сойме мяшчане сталічнага гораду Вільні па прыкладуе важнейшых польскіх гарадоў. Ім была дарована права пасылаць на вальны сойм двух або трох бурмістраў, якія павінны былі выказвацца толькі тады, калі на сойме зайдзе размова аб горадзе Вільні[2].

У часы пасяджэньняў вялікі вальны сойм дзяліўся на два "кола“; "коло" паноў рады і ״коло״ рыцарскае, шляхэцкае. Кожнае кола абгаварвала справы асобна, а затым, як і ў польскім сойме ў той час, пастановы абедзьвюх палат прыводзіліся да згоды. Сойм насіў арыстократычны характар. Магнаты, гэта значыць буйныя земляўласьнікі, напаўнялі ня толькі Раду, но ў асобах княжат, панят, ураднікаў земскіх і дворных напаўнялі так־жа і рыцарскае кола. На складзе сойму адбіваўся феўдальны характар грамадзянства таго часу ў вялікім Літоўска-Беларускім княстве. У вялікім вальным сойме прымалі ўдзел толькі тыя асобы, якія карысталіся сувэрэннымі правамі на сваіх землях пад вышэйшым сюзэрэнам—вялікім князем. Па істоце вялікі вальны сойм быў конгрэсам літоўска-беларускіх гаспадароў-феўдалаў і іх паўнамоцных прадстаўнікоў з гаспадаром вялікім князем на чале. Прадстаўнікі Літоўска-Беларускіх гарадоў ня былі поўнапраўнымі членамі сойму, бо Літоўска-Беларускія гарады ня сталі феўдальнымі дзяржавамі, поўнапраўнымі з адпаведнымі маемаёьцямі князёў і паноў; ня было і прадстаўнікоў ад сялян, якія былі вялікакняскімі або панскімі падданымі, ні продстаўнікоў духавенства, як асобнага стану, бо духавенства атрымлівала свае пасады ад гаспадароў-феўдалаў княства і лічылася іх духоўнымі ўраднікамі; ня было также прадстаўнікоў шляхты, жыўшай на землях панскіх і гаспадарскіх спадковых маенткаў, бо яна была на палажэньні вассалаў другой ступені. Толькі тыя шляхты, якія трымалі землі непасрэдна пад гаспадаром вялікім князем і былі вассаламі, як князі і паны, першай ступені, мелі правы на ўдзел у сойме.[3]

  1. М. Любавский—Литовско-русский сейм, ст. 732.
  2. Любавский, opus citra, ст. 5.
  3. Любавский— Л.—P. сейм, ст. 850;