Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З складу ўсіх членаў Рады ўжо ў другой палове XV стал. выдзяляюцца ״старшыя паны“, ״Рада Найвысшая“, ״Господа Старшая", ״прелаты и Панове старшии“.

Да канца першай чвэрці XVI ст. ўсе члены рады былі поўнапраўнымі і называліся панамі-радамі. Паступова ўтвараецца тайная рада, розьнячаяся ад поўнага складу рады; апошняя выступае толькі пры ўрачыстых выпадках і называецца соймам паноў рады. У тайную раду не ўвашлі вураднікі дворныя, князі і паны. Панамі радамі тайнай рады сталі ўсе біскупы, ваяводы, каштэляны, старасты—Жамойцкі і Луцкі, маршалак Валынскай зямлі, канцлер, падканцлер, гэтманы маршалкі земскі і дворны і падскарбі земскі[1]. З членаў тайнай рады выдзяляецца ״преднейшие“ Рады, складаўшыя першую ״лавицу“ рады. ״Преднейшая“ рада, сядзеўшая на пасяджэньнях агульнай рады на першай ״лавице“, абгаварывала важнейшыя, сакрэтнейшыя, дзяржаўныя справы. ״Преднейшую“ раду складалі біскуп Віленскі, ваявода Віленскі, пан (каштэлян) Віленскі, ваявода Троцкі, пан Троцкі і стараста Жамойцкі. Гэта ״паны рады старшыі“, ўсе другія члены тайнай рады называюцца ״Меншими“ і займаюць другую лавіцу.

Розьніца нацыянальнасьці і веры не перашкаджала займаць вышэйшыя ўрады і месца у Радзе ״асобам светского стану“, у якой засядаюць каталікі, побач з праваслаўнымі. Рэлігія зрабіла ўплыў толькі на склад Рады духоўнага стану; духоўны стан Рады складаўся толькі з каталіцкіх біскупаў, атрамаўшых месца ў радзе пасьля таго, як Літва прыняла каталіцтва. Праваслаўныя архірэі ня мелі доступу ў Раду. Пасьля Люблінскай вуніі склад Рады перамяніўся толькі ў тым, што ўсе дворныя вураднікі, а такжа князі і паны, пэрсанальна ўваходзіўшыя ў Раду, адпалі, і членамі рады засталіся толькі члены тайнай рады і то ў абрэзаным відзе, бо адпалі ураднікі анэксіраваных зямель— Украіны і Падлясься, стаўшыя членамі Польскага Сэнату. Дамаганьня Літоўска-Беларускіх станаў і аддзельных асоб (як князь Слуцкі) аб увядзеньні ў склад рады ўсіх ранейшых яе членаў, ня мелі посьпеху[2].

Компэтэнцыі Рады. Папрывілею 1492 году, формальна абмежаваўшаму гаспадара Літоўска-Беларускай дзяржавы, вялікі князь павінен быў вырашаць наступныя справы па нарадзе і згодзе з панамі радамі: пасылаць пасольствы ў чужыя дзяржавы і весьці дыплёматычныя справы, касаваць выданыя раней з панамі радаю законы, адымаць і раздаваць урады, рабіць усякія расходы з дзяржаўнага скарбу і выносіць судовыя пастановы па важнейшых справах[3]. Гэтым прывілеем быў зафіксіраван звычай, які існаваў да гэтага году. Цяпер на будучыя часы вялікі князь законам быў прымушан вырашаць дзяржаўныя справы па ״намове“ і згодзе з панамі радаю. Пры вырашэньні бягучых спраў гаспадар вырашаў іх з тымі панамі рады, якія ў даны момант былі пры ім; для вырашэньня важнейшых пастаноў склікаліся ўсе паны на агульны зьезд. Такі сход паноў рады называўся соймам паноў рады. На ём вырашаліся тыя пытаньні, дзеля якіх ён быў склікан, а такжа і набраўшыяся справы па ўпраўленьні дзяржавай.

Калі да соймаў паноў рад далучалася шляхэцтва, або яго прадстаўнікі, то такі сход называўся вялікім вальным соймам. Вальны сойм выступае там, дзе нельга вырашаць спраў без "призволения“ шляхэцтва. Шляхэцтва паступова пачынае цікавіцца ўсімі дзяржаўнымі справамі, а ня толькі тымі, якія ставяцца ўрадам і панамі радаю. Яно пачынае падаваць ад імя шляхэцтва ״просьбы“ гаспадару. Адказы на іх гаспадар дае па ״намове“ з панамі радаю. Закондаўчая ўлада фак-

  1. Г. Маліноўскі opus citra ст. 26.
  2. Лаппо В. кн. Л. I. 129.
  3. Любавский. Очерки, приложения, ст. 307-312.