Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вялічвала-б яго політычную сілу. Спадзявацца на атрыманьне ўрадаў у княстве пры існаваньні там сваёй моцнай клясы паноў, пры існаваўшым і замацаваным у прывілеях і статутах прынцыпе аб раздаваньні ўрадаў толькі тубыльцам, ня было рэальнай магчымасьцю. Гэтым, у значнай меры, можна растлумачыць, чаму польскія паны-сэнатары былі болей згаворчывымі і ўступчывымі пры перагаворах аб вуніі.

Гэтыя абставіны памагчымасьці і скарысталі літоўска-беларускія паны,—дзеля абароны і захаваньня самастойнасьці і незалежнасьці Літоўска-Беларускай Дзяржавы. Пад уплывам усіх гэтых сіл склаўся той акт, які палажыў аснову дзеля новых узаемаадносін паміж Польшчай і Літвою з Беларусьсю. Як компроміс розных імкненьняў ня толькі двух дагаварываўшыхся праціўнікаў, але і стараны наступаючай, ужо часткаю задаволенай атрыманымі значнымі кавалкамі, склаўшыміся з Падлясься і Украіны, акт вуніі не зьяўляецца цэльным і аднальковым на ўсім працягненьні па правядзеньні сваёй асноўнай ідэі.

Галоўная яго думка адбілася у 3 § прывілея: ״што ўжо Карона Польская і вялікае княства Літоўскае ёсьць адно-непадзельнае і адзінае цела, а так-жа ня розныя дзяржавы, а адна спольная Рэч Пасполітая, каторая з дзьвух дзяржаў і народаў злучылася і зьлілася у адзін народ“ [1].

У выкананьне гэтага над абоімі народамі будзе панаваць адзін кароль абіраемы спольнымі галасамі Польшчы і Літвы, пры гэтым адсутнасьць аднэй часткі ня будзе перашкодай.

Асобнае абіраньне і вазьвядзеньне на трон адмяняецца, але цітул вялікага княства Літоўскага і ўрады захоўваюцца, і пры выбарах і коронацыі адразу гаспадар абвяшчаецца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім; Рускім, Прускім, Жмудзкім, Кіеўскім, Валынскім, Падляскім, Інфляндскім.

На коронацыі абраны гаспадар пацьвержае прысягай на адным лісьце і аднолькавымі словамі правы і вольнасьці ўсіх падданых абоіх злучаных народаў і Дзяржаў.

Соймы і Рады абоіх народаў заўжды будуць супольныя каронныя і паны радныя будуць засядаць сярод польскіх сэнатараў, а паслы—сярод паслоў і даваць параду аб супольных патрэбах.

Асобных Соймаў і Станаў выключна польскіх або літоўскіх кароль складаць ня будзе, а толькі спольныя з абоіх народаў.

Дагаворы і згода з другімі народамі вядуцца з парады абоіх народаў.

Монэта павінна быць аднолькавай па форме, весу і надпісу.

Падаткі і мыта з тавараў, вырабляемых ў маёнтках шляхэцкага стану, скідаюцца, як у Польшчы, так і ў Літве.

Усялякія статуты ў уставы, існуючыя ў Літоўска-Беларускай дзяржаве і пакірованыя супроціў народу польскага ў Літве, адносна набываньня і дзяржаньня маёнткаў у Літве, якім бы спосабам паляк яго ні дастаў-па жонцы, выслугай, купляй, дарэньнем, заменай і ўсімі другімі спосабамі паводле грамадзянскага звычаю і права, ня маюць моцы, як супярэчныя праву, справядлівасьці і ўзаемкай брацкай любві, і акту вуніі аб аб‘яднаньні двух народаў.

Але вольна заўсёды (кожнаму) паляку ў Літве і ліцьвіну ў Польшчы набываць і трымаць маёнткі адпаведна права той зямлі, у якой ляжыць маёнтак.

Застаюцца ненарушымым і Вялікаму Княству Літоўскаму яго цітул, дастойнасьці, усе ўрады і станавая значымасьць.

Экзэкуцыя адносна вялікіх княскіх маёнткаў паводле статуту караля Аляксандра і ўсякіх другіх прывілеяў і констытуцый ня будзе

  1. Volumina legum, II t. ст. 89.