Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маць задавальненьне сваім дамаганьням: пэрсональнае рашэньне новага караля ў выпадку нязгоды паміж каронаю й княствам на будучым каранацыйным сойме. Дамаганьні павінны быць пацьверджаны дакумантальнымі довадамі. Гэта дасягненьне было магчыма дзякуючы цяжкаму становішчу Польшчы. Шляхэцтва Польшчы падзялілася пры выбарах караля на дзьве партыі, а Літоўска-Беларускае княства пагражала абвясьціць вунію разарванаю і дзейнічаць зусім незалежна.

Элекцыйны сойм 1587 г. выклікаў новае выступленьне Літоўска-Беларускага княства. Княства ня прызнала выбараў ні Жыгімонта Вазы, ні Максімільяна і абвясьціла аб гэтым асобным унівэрсалам. Скліканы ў кастрычніку ў Вільні зьезд паноў рады і шляхты прызнаў, што выбарамі двух каралёў парушана вунія. У лістах да палякоў Літоўска-Белар. княства трэбавала захаваньня вуніі, і ў лісьце да абоіх абраных каралёў было паслана запатрабаваньне ня прымаць абраньня, бо ў выбарах вялікае княства мае вольнае і роўнае права з народам польскім.

Зьезд у лістападзе 1587 г. абраў пасольства да абоіх номінатаў, якое ў ліку ўмоў паставіла і патрабаваньне зацьверджаньня і выданьня Новага Статуту[1]. У гэты час, як Літоўска-Беларускае пасольства вяло перагаворы паміж прыхільнікамі абоіх номінатаў йшла сапраўдная вайна. У бойцы пад Бычыным 24 студзеня 1588 году прыхільнікі Максімільяна былі разьбіты, а сам ён узят у палон. Літоўска-Беларускае пасольства ўважна сачыла за ходам змаганьня і, даведаўшыся аб перамозе прыхільнікау Жыгімонта Вазы, прызнала яго каралём, паставіўшы яму свае ўмовы. Дзеля падмацаваньня іх яно вааружыла свой народ— шляхту. Знаходзячыся ў такім становішчы, Жыгімонт Ваза, на нарадзе з кароннымі сэнатарамі, прыняў умовы княства, і 28 студзеня прынёс прысягу княству, выдаў прывілей, якім зацьвярджаўся Статут. Па славам Гейдэнштэйна, Каралеўскага сакратара, згода каронных Сэнатараў была вырвана да таго, пакуль палякі не даведаліся аб выніках Бычынскай бойкі.

Гэтыя спрэчкі аб зацьверджаньні III Статуту падняты ў XIX і XX стагодз. Усе гісторыкі, якія разглядалі гэта пытаньне, не зьвярнулі ўвагі на досыць выразнае і яснае апавяданьне хроністага ХVІ веку Іоахіма Бельскага. ״Літвіны“ піша ён, ״тымчасам свае зьезды часта зьбіралі, абгаварваючы да якога элэкта далучыцца. Да іх яшчэ з Вісьліцы паслан быў падсудак Люблінскі Станіслаў Неглеўскі, каторы, будучы на вялікім зьезьдзе паноў Рады, прасіў іх, каб яны разам з кароннымі станамі далучыліся да кандытатуры каралевіча Швэцкага, і запрасіў іх на коронацыю ў Кракаў. Але там-жа былі паслы і ад прыхільнікаў другога электа—Максімільяна. Затым літвіны выправілі сваіх паслоў да Кракава. У ліку іх былі ад паноў Рады— Троцкі ваявода Ян Глебавіч; падканцлер Леу Сапега, а ад шляхты—Бенедзікт Война, Зьміцер Халецкі, Габріэль Война і інш. Ад іх імя гаварыў Глебавіч. За тое, што караля яны не абіралі, яны выгаварылі сабе палову Ліфлянт, атак-жа прымусілі караля зацьвердзіць свой новы Статут яшчэ да прысягі (krolowi dopoprysic wtracili, zenia iez wtrowili), які найбольш усяго варожы супроць палякоў. Але гэта ўжо адбылося пасьля коронацыйнага сойму, і ня ведаю, як можа быць законным тым болей, што яны зацьвердзілі (ukowali) яго бяз нас, у той час, як мы самай нязначнай пастановы на сойме без іх удзелу не ухваляем[2].

З процэсу зацьверджаньня статуту мы бачым, што статут убачыў сьвет у выніку цяжкай і досыць доўгай барацьбы за незалежнасьць Літоўска-Беларускае дзяржавы. Ужо самы ход барацьбы паказвае выразнае выступленьне вялікага княства, як самастайнай дзяржавы,

  1. ״Лаппо״ К вопросу об утверждении III Литовского стр. 38.
  2. Ioachima Bielskiego dalszy ciag kroniki Polskiej... warszawa 1851 г.