Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


КРУЖНІК САТУРНА.

"Абручы Сатурна складаюцца
з мірыад малюсенькіх цел з като-
рых кожная з іх абладаець сама-
стойным рухам".

(З астранамічных кніг праф. Мэйера).

Дзеля ясьнейшай выразнасьці ў апісах кружніка абручоў Сатурна, - знайшлася патрэба для кожнага з абручоў даць адпаведную назову. Для нутранога, найбольш шырокага, брылявастага, - Брылявік; для вонкавага, брыжавастага, - Брыжавік, а для ягонага агбавога, абадавастага брыжу, Абадніца, або проста Брыж.

Бакавыя плазавыя побачлежныя паверхні, суцэльнацелых абручоў, - бакавіцамі, а агбавыя (абадовыя) рабравыя паверхні, - абічаямі.

---

АБ СУЦЦЭЛЬНАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ У КРУЖНІКУ САТУРНА.

Кожны суцэльнацелы абруч Сатурна дзеліцца на дзьве няроўныя вялічынёй палавіны, на большую агбавую або вонкавую і меншую сугбавую або нутраную, ці інакш кажучы, - на агбу і сугбу.

Агба дзеіць на сугбу аглабліваючы, сасклеплеваючы і сьціскаючы яе да цэнтру, а сугба на агбу адкідаючы прэч ад цэнтру, а за адно і супрацьдзеючы цэнтрацяжнасьці стацявога прыцягу Сатурна, аслабляючы цэнтрацяжную сілу апошняга на некатарую пад сабой адлегласьць, роўную сваёй шырынёй, шырыні сугбы, што й можна заўважыць пад брылявіковай сугбой затрымаўшай пад сабой абшырны кружнік безпаветральнага прастору, запоўнінага матэрыяльнымі часьцінкамі, - які вядомы ў астраноміі пад назовай празарочнагазавага абруча Сатурна.