Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзякуючы сваей пазаатмосфэрнай броні, - нашая планэта на якой мы жывём, - зусім не баіцца сутычак з грознымі, нераз ужо палохаўшымі людзей, касатымі або метлавастымі камэтамі, якія ўжо нераз пагражалі зьмясьці сабой з зямлі ўсё што ёсьць на ейнай паверхні.

Дзякуючы разгонна-адкідальнай сіле сваей пазаатмосфэрнай броні, - нашая планэта земля разьбіваець наскрозь напатыканыя на сваім бегавым шляху гэтыя страшныя камэты, кішачыя цэлымі сыстэмамі дробных міркоў, - мэтэораў, зусім недаючы нам гэтага адчуць, што яна іх разьбіваець, - як гэта сталася некалькі дзесяткаў гадоў таму, пры сустрэчы зямлі з камэтай Біэля. Дзякуючы замыкальным свойскасьцям сваей пазаатмосфэрнай броні, нашая планэта - Земля не губляець, нераспарошываець па шляху свайго кругабегу абвалакаваючых ейную паверхню газаў атмосфэры.

Разьвійся на нашай планэце тоўшча атмосфэры да такой надмернасьці што шасьцітысячнавёрстная вышыня кругаземнай, надпаверхнянай, цэнтрапрыцяжнай, а заадно і адкідальнай абалоні, - аказалася-б не ўстане ў сабе атмосфэру зьмясьціць, - або прасьцей кажучы; - разрасьціся нашая атмосфэра балей як на шэсьць тысяч вёрст у гору сваей таўшчынёй, і тады-б нашая планэта - Земля аказалася-б зусім няздольнай утрымаць усю гэтую тоўшчу цалком за сабой і верхнія слаі гэтай атмосфэрнай тоўшчы павінны былі-б разсеіцца, распарошыцца, па бегавому шляху нашай плянэты, - з выглядам даўнога камэтнага хваста, плывучага па безпаветральнаму прастору, сьледам бегу за сваім ядром - планэтай.


На заканчэньне разважаньняў аб пазаатмосфэрнай броні, - варта зазначыць: сустрэнься нашая планэта з якой небудзь надта буйнай яснагаловай камэтай, - (якую магчыма што ў ненадта далёкай будучыні давядзецца нам, на прасторах нашага неба, пабачыць) - то нам як жыхарам далёкаадлеглай ад берагу мора краіны, - ніякой шкоды для нас камэта ня прычыніць, бо апрыч свайго буйна-ядравога, падобна луннаму, адлегласьцявацяжнаму ўплыву на сьціск нашага паветра ды на марскія прылівы, - нічога з горшага прычыніць для нас, жыхароў зямлі, - няздолеіць. Бо пазаатмосфэрная бронь зямлі стаіць у нашай абароне.