Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


пухам падушцы - якобы здольна ня толькі натое каб драбіць і спаліваць праз церцьце, прашываючыя яе падаючыя зоркі, - мэтэоры, але і адкідываць іх прэч ад прыбліжэньня да зямной паверхі. Не, атмосфэра можыць некатарыя падаючыя з нябесных прастораў зоркі - каменьня, - толькі абязшкоджываць, але не адкідываць.

Запраўдная адкідальная бронь зямлі, - гэта не атмосфэра. Запраўдная бронь зямлі зьяўляецца броньню ня толькі для зямлі але броньню і для самой зямной атмосфэры.

Гэта бронь зямлі, хоць у суцэльнасьці свайго абыйма і замыкаець у сабе атмосфэру зямлі але сама пасабе застаецца пазаатмосфэрнай, як нешта фізычнае але безцялеснае і нязрухомае ды на шмат большае, шмат абаймісьцейшае за зрухомую і матэрыяльную атмосфэру.

Атмосфэра складаецца са сфэроідальны слаёў матэрыі з рухомаплыткіх, цякучых газаў узалежненых ад прыцягу зямной паверхні.

Пазаатмосфэрная-ж бронь зямлі складаецца таксама як быццам з нейкіх сфэроідальных слаёў але ні матэрыі а цяжарацяжнай сілы паходзячай ад зямной массы. Сфэроідальныя слоі атмосфэры могуць быьц і не прыкуты да той ці іншай мяйсцовасьці зямной паверхні і могуць на ей перамешчацца. Сфэроіды-ж пазаатмосфэрнай броні зямной, незварушны і складаюць сабою як нешта суцэльна-нераздзельнае з массаю зямлі.

Тоўшча зямной атмосфэры ўзалежнена не ад вялічыні зямной глобы а ад запасу колькасьці ўходзячых у ейны склад матэрыі газаў. Тоўшча-ж або вышыня пазаатмосфэрнай зямной броні, - цалком узалежнена ад вялічыні і формы зямной глобы, а галоўнае ад фізычнага складу цэнтру апошняй, залежна ад таго ці гэты цэнтр зьяўляецца суцэльнамассавым, ці прадстаўляець з сябе нешта ў родзе дупля, утвараючага сабой пярэрву для ўзаемацяжнасьці адваротналежных цераз цэнтр, падпаверхняных агбавых пластоў зямной массы, якія і ўтвараюць цэнтрацяжную сілу зямлі, з найбольшай цяжарацяжнасьцьцю да цэнтру зямной глобы, у найбольшым і найплатнейшым падпаверхняным геоідзе апошняй.

Пазаатмосфэрная адкідальная а за адно і сабіральная бронь, - бо ўсё што нездалелася-б быць адкінутым, мусіць беззваротна ў ёй пазастацца, - зьяўляецца броньню і для самой зямной атмосфэры якая ніколі-б нездалела-б утрымацца над паверхняю зямлі каб неразпарошыцца, неразплысьціся ў безпаветральным прасторы, па шляху бегу сваей планэты, на паверхні якой яна знаходзіцца.

Пазаатмосфэрная цэнтрацяжная а за адно і адкідлаьная абалоні зямлі, - гэта ёсьць ня што іншае як сфэроіды цэнтральна-паверхнянага стацявога прыцягу зямной кулі, ахапліваючыя сабой ня толькі найвышэйшыя слаі газаў атмосфэры, але зверх гэтага і агібаючыя