Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Можа ён яшчэ абдумаецца, — прасіла за сына маці.

— Абдумаецца? Не, ніколі ён не абдумаецца, калі дагэтуль не абдумаўся, — гневаўся, не мякчэючы, стары. — Я, кажа, скрозь цэлае сваё жыцьцё зьбіраў дабро; прадаўшы, бывала, збожжа, лён ці канаплі — соткі гарэлкі ні разу на выпіў. Скрозь увесь век свой хадзіў я ў лапцях, не хацеўшы траціцца на боты, хоць і меў за што. Адну шапку віславуху цягаў я зіму й лета гадоў дваццаць, а можа й болей… Каб толькі сабраць вам… Мне-ж нічога ўжо ня трэба У ямку з сабою не вазьму. А Васіль лаяў мяне, бацьку свайго роднага, за гэтае маё стараньне. Ён боты носіць, ён паскудзтвам займаецца, дзевак малюе. Каму гэта патрэбна? Рукі мые па самыя локці… Дык няма-ж яму ад мяне нічога. Хай цалуецца з сваімі немцамі.

І так падзяліў гаспадарку між трыма старэйшымі сынамі, а маляру, за тое, што ня йшоў, на яго зданьне, добраю дарогаю, ня даў нічога

Але гэтым разам не памёр стары, — аправіўся.

І стаў жыць цяпер адзін з старою, дастаючы часьціну збожжа ад аддзеленых сыноў і, маючы, ведама, вялікі запас грошы.


Тымчасам ссадзіў за нейкую прамашку з млынарскае пасады немца пан. І пачаў наш бедны немец надта гараваць, бо зусім ня меў ён чаго есьці і ўсю сем‘ю жывіў толькі