Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

млынара ў навуку. Малоць ён добра не наўч ўся, але затое наўчыўся маляваць, ад немца, абразы.

Не спадабалася яго старому бацьку, што сын займаецца такою-то лухтою: малюе дрэвы, хаты і людзей.

— Гэта, кажа, панская або: нямецкая забаўка, а мужыка яна толькі псуе!

А ў немца, ды была харошая дачка, звалася Эльза — хлапец вазьмі дый закахайся. Яна, бывала ходзіць бавіцца пад тэй сасною, а ён: малюе кучматую сасну і сваю дзяўчыну пад сасною. Урэшце, так добра стаў ён маляваць, что перашоў нават і немца, і шмат намаляваў вялізных абразоў па просьбе бацюшкі ў царкву. Толькі іх пасьля з царквы павыкідалі.


Адноўчы дужа заняўздоліў стары той гаспадар, думаў, што памрэць, гукнуў сваіх трох большых і сказаў:

— Дзеткі! Дужа я хворы, можа памру, дык хачу вас падзяліць, каб вы па маёй сьмерці не калаціліся за бацькава дабро.

— Што-ж ты дзеліш толькі траіх? — спыталася старая. — Чаму ж ты Васіля ня дзеліш?

І с ны ўмяшаліся. Сталі прасіць бацьку, каб ня крыўдзіў ён і меншага, Васіля:

— Дык я, гэта, яго крыўджу?! — з гневам сказаў хворы. — Не, ня я, а ён мяне пакрыўдзіў! Бо вы, дзеткі, пашлі добрым торам, а ён не.