Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня ўцерпеў, напіўся і выпіў болей, чым можна піць, спацеўшы, — „А я ўсё нейкую дурную сьніла“, — сказала жонка, кладучыся ізноў на пасьцелю, і, відаць, манілася зараз, хоць каротка пераказаць яму свой сон. Ён-жа наўмысьля ня стаў слухаць і пашоў у лес трэці раз.

Пабрыў за гумны з цікаўнасьцю і страхам: стрэнець ён цяпер гэтую старую ці не? А ў жончыныя сны ня дужа верыў, бо жонцы заўсяды нешта нейкае вярзлося. На полі нікога ня было. Неба ачысьцілась ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Усё асьвяцілася спакойна-сонньм яго сьвятлом, ёдкасьць спусьцілася ў мокрыя нізіны, паветра пазванчэла, і дзесь адзаду, срод хат, гаўкнуў сабака, за ім яшчэ другі. Чалавек супакоіўся, шыбка скакаў з сухога на сухое, каб угрэцца й пасьмялець. Над цёмным лесам зьявіўся невялічкі, але рэзкі гэткаю парою вецер, і макушкі зьлёгку зашумелі, заківаліся. Ступіўшы цяпер у лес, напалоханы чалавек разы са тры пераксьціўся зморанаю цяжкім пнём рукою, — ня тое што дла страху, але т к, на ўсякае ўсё. І пачуў, што яму робіцца сьцюдзёна ня зусім так, як бывае звычайна. „Хоць-бы трасцу не схапіць“, дзіўна аслабеўшы на кароткі час духам, падумаў ён і злаяў старую: „Прычапілася-ж, падла, ні стуль, нісьсюль“. Яе-ж пакуль што не было, і пашоў ён гэтым разам ня туды, дзе знашоў макушку і пень, а троху ўбок. Тут ён зараз сабраў ношку сухога паленьня, ды неяк трапіў у благое месца: пад нагамі хлюпала вада, ён яшчэ болей