Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зараз трапіўся яму сухі пень. Хацелася курыць, ды адлажыў ужо да хаты, абчысьціў з большага пень ад кары, узваліў яго на плечы і маўчаком пасунуў к полю. Бабы ня было. Па дарозе ён сьмела строіў здогады, што, мусіць, і яна таксама крала дровы, толькі не спазнаў яе — адкуль і хто. Так вышаў ён на поле. У гразкім пераходзе хацеў паправіцца, каб лепей было несьці, азірнуўся… аж сунецца тая баба! На сьпіне ў яго, пад кажухом, дзе было так горача, разьліўся мокры холад, а троху ўмочаныя ногі занылі, як пасьля доўгае і труднае хадні ці ад рэматызму, — і засягаў, больш не азіраючіся. Тое, што блізка былі хаты з людзьмі, паддавала яму болей сьмеласьці. Злосьць яго ўзяла: чаго, думае сабе, учапілася за ім дурная баба, як той сабачы хвост за ваўком? — „Ча‘ яе за мною носіць?“ — развжаў, абціраючы сьцюдзёны пот і зашпіляючы каўнер, бо ёдкае паветра ахапіла яго ўсяго.

Кінуўшы пад страхою пень, прышоў у хату, каб трошку адпачыць і сагрэцца. Жонка заварушылася, пачуўшы яго. — „Ці ў дровы схадзіў?“ — спыталася. — „Ага. Прынёс макушку і пянушок… дый яшчэ раз думаю схадзіць“, — адказаў ёй, пыхкаючы ў сьветлаватай ад месяца хаце, аб тэй-жа старой змоўчыў, каб не спалохаць жонку. „Яшчэ пабаіцца адна з дзяцьмі заставацца ў хаце“, так падумаў. Хацеў пераабуцца, бо мокрыя аборы надта ўрэзаліся ў ногі, толькі мала часу меў да сьвітаньня, дык ня стаў. І піць яму захацелася. Жонка, як на тое, устала паіць хлопчыка, дык і ён