Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ду, несьці стала цяжка. Лясіна гнула яго ўніз і за кароткі час намуляла яму і правае, і левае плячо. Сам зьдзіўлены сваёю слабасьцю, ён падумаў, што трэба адсячы кавалак макушкі, бо толькі гутаецца і замінае несьці, а карысьці з яе мала. Скінуў лясіну і прыстоіў; абцёр пот. І тады пачуў на сьпіне, пад кажушком, няпрыемны дрыгкі халадок. „Э, ці гэта ня бывае“, падумаў сам сабе, узяў сякеру ў рукі і нахіліўся, шукаючы, дзе-б адсячы канец лясіны. Аж раптам неўспадзеўкі, з подзівам заўважыў, што ззаду, яшчэ нехта жывы поркаецца пазямлі. Прыгледзеўся пільней і па месяцу ўбачыў, што гэта нейкая баба. Ня стаўшы адсякаць канца, падняў ізноў лясіну і моўчкі, ня гледзячы назад, ішоў да самай хаты. Гэта яшчэ ня быў страх, а ўсё-ж ткі там на сьпіне, дзе чуўся халадок, цяпер зрабілася аж надта цёпла. — Папсавала мне работу, — ціха сказаў ён сам сабе, злажыўшы бярэзіну ля хаты пад страху, сеў тут-жа пад страхою і закурыў піпку. Тымчасам пеўні прапелі ў-друга, ён падумаў: „Якога ліха баяцца“, і пашоў у лес яшчэ раз…

Разважаць аб зданьнях ён не хацеў, але цяпер мімаволі час-ад-асу пытаўся ў свае памяці: ці гэта ён бачыў жывую бабу, ці гэта яму толькі здалося? і цяпер ён ня дужа сьмела йшоў туды, дзе спадзяваўся болей сухога буралому. У лесе быў яшчэ сьнег; бялеў і хрупаў пад нагамі, разганяючы дурныя страхі цішы і поцемкаў. Усё було ціха, нідзе ніхто не варушыўся, не здаваўся.