Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трасца

Дзеелася гэта даўно, — тады, калі яшчэ дзяды наші мусілі баяцца і пана, і бога, і Чорта…

Дзеелася гэта тады, калі бедны чалавек мусіў за палена дроў цягацца па начы ў панскім лесе…

Дзеелася гэта тады, калі цёмны челавек, змарнованы цяжарам працы, усяго баяўся і ўва ўсё верыў, і нават хваробу сваю зьвязваў з усякімі зданьнямі…


Трасца прычапілася к яму вясною, калі ён хадзіў у ночы ў панскі лес красьці дровы. Ноч была месячная і ёдкая. З хаты ён вышаў, як папелі першыя пеўні. Па дарозе яму нічога не здалося. Ціха спалі будынкі. У голым полі веяў халаднаваты ветрык. Ад саджалак цягнула веснавою мокрасьцю. Чалавек спакойна пераступіў граніцу і падаўся глыбей у лес. Незабавам узьбіўся ён на добры лом, папляваў у рукі і з прыемнасьцю, але паціху, асьцярожна завінуўся над паваленай бярэзінай. Хапаўся і дзеля таго троху лішне ўвагрэўся. Потым, не марудзячы заткнуў сякеру ззаду за паяс, узваліў бярэзіну на правае плячо і, доўга нядумаўшы, засігаў шыбчэй назад. Сьпярша лясіна не здавалася цяжкою. Аднак, калі вышаў ён на поле, дзе пачыналась панаваньне месяца і хола-