Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лі, заарыштавалі, няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме… Нарэшце, выпусьцілі, як ціхага дурнога. Казалі, што і ён сам прыкінуўся дурным, спалохаўшыся кары. Шмат чаго казалі. Зьвёўся чалавек. Ня толькі якой працы, і пашпарта яму не давалі, цураліся яго, дурным празвалі. І, нарэшце, зрабіўся ён такім, якім можна было ўбачыць яго на вуліцах у Мсьціслаўлі. Ня сам зрабіўся, разумныя людзі зрабілі… Але што-ж: які быў час, такое тады і ўсё было.