Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віча на кірмашы ў Мсьціслаўлі, і ён, хмельны, пачаў верзьці не да рэчы, што хадзіў у лес і рабіў там практыку… Разьбегліся добрыя людзі, як ад дурнога. Але забылася і гэта. Потым паспрачаўся ён з тым лясьніком, што лячыў папу карову. Лясьнік казаў, што настаўніцкая навука нічога ня варта, што яго, чараўніцкая, мацнейшая. І тут тож ня ўцерпеў Якуб Цімохавіч і бракнуў яму ў вочы, што ўсё яго чараўніцтва — адна мана, што вось ён рабіў адну такую практыку, і нічога яму не здалося… Як на шалёнага, паглядзеў на яго і лясьнік, але добра ня ведаючы, якую такую практыку рабіў настаўнік, ён нічога не сказаў і толькі зараз ад яго ўцёк ды затаіў на яго злосьць. Аднак, пашлі гаворкі, адно з другім сплялося, і дачулася-ткі і пабожная папоўская швагерка. Ледзьве не самлела ад вялікага страху, але гукнула Якуба Цімохавіча і стала дапытвацца, чаму гэта пра яго людзі дрэннае гавораць. І тут ня ўцерпеў Якуб Цімохавіч, ня ўцерпеў на сваю вялікую бяду. Жартуючы, сказаў ён, што, ці праўду людзі кажуць, ці няпраўду, але, мусіць, каб яно было, дык так-бы толькі і было, — што-б там здалося? Бацюшка якраз быў хворы, швагерка баялася, што ён хутка памрэ, і ўсё малілася. Калі-ж пачула такія жудасныя для яе словы, яна ня ведала, ці бес улез у гэтага настаўніка, ці ён здурнеў ад лішніх думак… І, пажалеўшы яго, напісала ў паліцыю заяву, што здурнеў настаўнік, бо каб напісала, што здаровы, а гэтак кажа, дык, мусіць, пакаралі-б яго сьмерцю або вечнай катаргай. Прыеха-