Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А матачка найвышняя! Што ён гаворыць! — хрысьцяцца спалоханыя перакупкі і ўпрашаюць яго, каб не казаў так. — Маўчы, маўчы, Якуб Цімохавіч! Гарадавы блізка…

— Кгаспадзін настаўнік! — скажа яму які-небудзь крамнік-падшывалец: “Кгаспадзін настаўнік! Гарадавога блізка нет! На бублік: плюнь на царкву!

Ён паглядзіць у той бок, дзе гарадзкі сабор або Тупічаўскі манастыр, паглядзіць-паглядзіць, і плюне… Моўчкі возьме бублік і есьць. А дурні рагочуць.

Як часам надта лезуць яму ў вочы, ён нічога не бярэць ды яшчэ й крыкне:

— Смаўжы сьляпыя! Плюю на вашу веру і на вас плюю.

І плюне на каторага. Ох, яны тады палохаюць: „Гарадавой ідзёт! Гарадавой ідзёт!“

Але ён нічога не баіцца. Ён плюне на царкву, на касьцёл, на сынагогу — Хоць б на воку ў самога цара ці губарнатара. Хіба гарадавы ласкава папросіць, каб хаця пры ім блізка не рабіў так, дык ён паслухае, пры ім в сьцерагаецца, каб прыкрасьці яму ў яго службе ня было.


Дык вось жа гэты самы „дурны настаўнік“, як празвалі яго людзі, або Якуб Цімохавіч Кубраковіч, як было яго праўдзівае імя, быў раней настаўнікам у нашай Шамаўскай воласьці, так што ведалі тут усю яго нешчасьлівую гісторыю.