Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Дурны настаўнік“

Гадоў, мусіць, шмат мінулася з таго часу, як можна было яго бачыць на вуліцах у Мсьціслаўлі.

Апранены ў нейкі абадраны балахон, няголены, валасаты, з даўгімі, чорнымі ад гразі кіпцямі. Вочы ў яго змучаныя, несупакойныя і невясёлыя. Ніколі не глядзіць ён на другога чалавека проста, а ўсё некуды ўхіляецца быццам шукае чаго ці прыглядаецца да нечага, што стаіць у вас за плячмі.

Б вала, цалюткі дзень, ад раньня і да познага, шарпае апоркамі на босую нагу па хаднікох ці па каменьню. Ато яшчэ і ў ночы бродзіць ды гамоніць з вартаўнікамі.

У кірмашовы дзень ходзіць сабе ціха між народу, прыглядаецца да наехаўшых сялян, шукаючы знаёмых, каб папрасіць гуркоў ці яблык.

У будзённы дзень часам бадзяецца, сагнуўшыся, па рынку; зьбірае раструшанае па зямлі сена і корміць коз; ато наводзіць на пабожных перакупак страх — затым, што ціханька падыйдзе і ўмаўляе:

— Сястрыцы вы мае! бога няма, каб я так жыў, — няма…