Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

памрэш, не! не!! не!!!“ А ў самога вочы гараць, барада трасецца. І хворая, быццам паслухаўшы яго, патроху кранець вачыма, пачне дыхаць. І так гэта ўсё жаласна, што глядзець, — сэрца кожнаму сьціскаецца болем.

Пакаёўка, Аўгеньня, была сірата і мела толькі аднаго дзядзьку, таго самага пастуха-Якіма, што, бывала, пану казкі плёў і так складаў розныя нябыліцы. Яна часам бегала да дзядзькі пагаманіць і, вядома, пераказвала, што дзеецца ў панскім будынку. Жаль было Якіму добрага профэсара і яго маладой жонкі. І параіў ён, каб сказала паном зрабіць так: абвязаць хворую сырою ніткаю і кінуць тую нітку на раздарожжы, каб зьняла хваробу. Аўгеньня, вядома, дзяўчына, не сказала старой пані з вока-на-вока, а бухнула ў сталовай за абедам, калі быў і профэсар. Старая пані і абедаць кінула, хоць якое там з гора і абеданьне было! Пасядзяць моўчкі за сталом, цяжка ўздыхаючы, паглядзяць са смуткам на стравы і пойдуць, нічога ня зьеўшы.

— Зрабіце так, зрабіце пан профэсар! — кажа старая: — зрабіце, калі вам дорага мая Вольгачка:

А Вольгаю звалі хворую.

Профэсар за час хваробы жонкі зрабіўся апрысклівы, гняўлівы…

І тут загневаўся:

— Я чалавек навучны, а вы мне дурніну такую кажаце.

— Пабойцеся вы бога, пане профэсар, з сваёю навукаю, — аж дрыжыць і сьлёзы абці-