Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Страшная музыкава песьня

Дзеелася тое за прыгонам.

Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыка.

Звалі яго — Арцём Скамарох.

Затое Скамарох, што ўвесь род іх — скамарохі. Бацька, дзед і прадзед умелі йграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі.

Ніводнае вясельле бяз іх не абышлося.

Спачатку дзед іграў, даючы прыклады сыну. Потым бацька замяніў, водзячы з сабою па йгрышчах і кірмашах, дзе трэба і ня трэба, свайго малога Арцёмку.

Але вось памёр дзед, памёр і бацька з маткаю. Застаўся дзяцюк адзін, сірота. Тады пан Дастаеўскі ўзяў яго да сабе ў двор.

Іграць-жа хлопец умеў так, што бацьку й дзеда перашоў. Ня простыя дастаў ад долі пальцы.

Ды толькі меў і свае гонары Арцём. Вядома, наш брат-мужык, панскі падданы, а ў ім гонар быў зусім нянаскі.

Такі ганарлівы быў хлапец, што нават пан сьцярогся рабіць яму якую крыўду. Такі ганарлівы: як не захоча йграць, то ці ўпрашай яго, ці пагражай яму, — ня стане йграць дый годзе!

І вось адноўчы прывёз пан Дастаеўскі з Аршавы новую палюбоўніцу-палячку.