Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прысяга

I

Цесна жыць на сьвеце!..

Дзеелася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Разьвялося шмат цімакоў. Цімачылі ад паноў абы-куды: хто бег на Украіну, хто ўцякаў у вялікія месты, а хто басьцяўся па лясох.

Любіў залучаць цімацкі люд у глухія выселкі, дзе можна было прыбіцца да мужыкоў і жыць, хаваючыся ад начальства.

Забягалі вось так цімакі і ў Пнеўшчыну, невялічкія, убогія выселкі, дзе надта для іх мясьціна выгодная. Далёка навакол разьлягаецца пушча спрадвечная. Далёка да панскага двара і да ўсякага начальства, а якія дарогі ёсьць, то зусім малапраезныя. Такая глухамань, што ў вушшу заўсёды лес шуміць, дрэвы стогнуць і гамоняць. Уночы тут зьвярынае выцьцё і яшчэ нейкі невядомы рогат у лесе. А як сьціхне, здаецца, быццам сапраўды, [одзяць асілкі ў лясным гушчары, — вялікія з тое дрэва, але ціха шамаюць.

Узімку прыбылі ў Пнеўшчыну тры цімакі і прысталі ў парабкі к Тарасу, бо ён самы заможны гаспадар. Адзін цімак быў дзед, другі —