Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што табе, дурню? — ізноў спытаўся ён грэблівым голасам; — чаго без пары спалохаўся: за добрую работу будзеш мець добрую заплату.

Кухар зразумеў гэта, як пагрозу, і асунуўся на каленькі.

— Князёчку! — залямантаваў ён, — харты яснай міласьці, харты, каб на іх паляруш!..

Ніхто нічога не разумеў. Харты яго спалохалі ці што? Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар. Але ён не хацеў крута мяняць такую нядаўную ласку на гнеў і намерыўся яшчэ раз спытацца, у чым справа. Толькі ён тое падумаў, як кухар скруціўся і схапіўся абедзьвюма рукамі за грудзі.

— Ой, сэрца, людцы! Ой, сэрца!..

— З ім сардэчны прыпадак ад якогась перапуду, — сказаў пануры стары пан і стаў ліць ў шклянку сьцюдзёнае вады, каб ратаваць няшчаснага; ён знаўся на лячэньні хвароб. — На, выпі, галубец, — прыклаў ён да зубоў кухара зазьвінеўшую шклянку і спрыяюча, але жартам, дадаў: „Сардэчная хвароба — хвароба гэніяў“.

— Ой, людцы! Ой, людцы! жаласна і брыдка лемантаваў кухар, скрабучы грудзі кіпцямі. Кавалак хлопу вылез у яго з вуха.

Усім зрабілася нялюба.

— Вядзеце яго! — загадаў князь гайдуком. — Хартоў спалохаўся, як дзіця… — прабурчэў ён усьлед падданаму і для супакою гасьцей зьвярнуўся голасна і, як нічога ня было: „Гэ-