Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Узвалілі яе на розвальні, прыкрылі паверх кажуха дзяругаю. Паважны і хмуры Яська павёз яе дамоў.

V

— Вечны спакой!

Магнат Вішнявецкі ізноў узьявіўся ў варшаўскіх салёнах, асабліва цікавы і як казалі далікатныя пані і паненкі, „нявыслоўна адухоўлены“ пасьля самоты ў сваіх беларускіх пушчах. Усе ведалі, што славутая Лэдзі, якою вабіўся кароль Прусаў на пышных ловах у Панятоўскага, без пары згінула. Грабя Пшазьдзецкі пазычаў у князя грошы і ня ў меру вёрз лухту аб яго новых поглядах, памеўшых поўную незадачу пры першым датыканьні з консэрватызмам хлопаў.

Гутарка аб гаротнай Лэдзі зрабілася моднаю ў арыстоксатычных салёнах.

А маладзенькая жартаўлівая барднэса Фальц-Фэйн гарэзьліва пяяла засмучонаму князю на жалосна-сьмяхотную мэлёдыю:

Гаў, гаў, гаў, сучачка!
Гаў, гаў, гаў, цюцечка!
Вечны спакой!
Без пары згінула,
Дзетак пакінула, —
Вечны спакой!
Ой, лэдзінятачкі,
Дробны шчанятачкі,
Вечны спакой!..