Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нятаў баба абкарміла малаком. Надта проста, што й сумысьля, бо ўмеюць-жа яны карміць сваіх, не абкармліваюць. Ужо князь, захапіўшы гатоўку ў глаўнай канторы і даўшы нарад фальваркам, закручаны ў мядзьведжу поўсьць, на шасцьёрцы цугам шэрых з яблыкамі, пакаціў у бясклопатна-вясёлую Варшаву, маючы далейшы кірунак на Парыж і Лёндан, далей, далей ад старонкі дзікунства, згаленьня і забабонаў, што па дзіўной іроніі дае князю залатыя звонкія чырвонцы.

Перад выяжджаньнем князя, пану Міхалу надта карціла пахваліцца, як здагадна зацеіў ён тую ведзьму папрасіць напіцца, але не паважыўся турбаваць яго сьветласьці драбніцамі,

Варкатаў камісар пад нос сабе: „За Нёман, за Нёман“… і адзягаў патранташ, рыхтаваўся прайсьціся па парошы з бутэлечкай „погжэбовэго“ пазайчышках, а вось гайдук прышоў з паведамленьнем, што баба сьціхла.

Знашлі яе на памосьце з абдрапанымі да крыві рукамі і грудзьмі, з шырока разьзяўленым ротам. Камісар зьбянтэжыўся і накінуўся на гайдука з папікамі і лаянкаю, чаму не сказалі раней, што яна ўжо такая. Са страху ён забыўся на сваю панскасьць, прутка сарваў з пляча торбачку, выхапіў пляшку, і частку „погжэбовэго“ ўліў у няпрыгожы і страшны бабін рот…

Пасьля колькіх хвілін прыкрага для ўсіх чаканьня яна захрыпела і, душачыся, лыкнула ўліты ёй у самае горла сьпірытус.