Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хто паехаў па бліжэйшую?

— Сам войт Рымарчук.

— І гэнага старога дурня дагэтуль няма?

Чалядзінцы маўчалі.

— Зараз-жа даведацца і прыслаць яго сюды. У-у, бэлдасы, — зусім выходзіў князь з прызвычаёнай ангельскай роўнаважнасьці. І пана Міхала гукнуць! — дадаў ён.

— Калі ўзьявіліся ўстрывожаны камісар і дрыжачы Рымарчук, князь быў грозен. Твар наліўся крывёю, мускул на шчацэ скакаў, нос пашызеў.

— Дзівуйся, дзівуйся! — пацягнуў ён войта за палу жупана. — Ты замардаваў іх галоднаю сьмерцю. Яны ўміраюць… гэты ўжо канае. Ты ня маеш міласьлівасьці, закаржэлы хлоп. Ты правалаводзіў цалюткі дзень дарма, псякрэў твоя. Ты надта даўна войтам, агідны сьмерд. Ты прызвык лупцаваць хлопаў, і цябе мала абходзіць труд бедных драбнютак мае бяздольнае Лэдзі. — Князь намагаўся стрымацца й ня мог. — Да д‘яблаў гэтага нягоднага лайдака, неспадзявана для сябе зароў ён, зьвярнуўшыся да пана Міхала, — у найдалейшую вёску, простым хлопам яго, брыдкога, пад пільнае дагляданьне старасты!

І, пусьціўшы Рымарчука, галасаваў:

— Вон! Далоў з воч маіх, пракляты сьмерд!

— Войт, зьнямеўшы, паплёўся ў дзьверы

— Слухаю, яснавяльможнага пана, — пракулдыячыў пан Міхал.

— Слухаеце? Вы — слухаеце! Работу трэба рабіць. Ідзеце сабе…