Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няўважна-зачарствелыя вароны не агалашалі сваім грубым карканьнем зімавых палёў.

У мутна-бялёсых далях, за грабеньнем, курганьнем і гурбамі, сьнегу маячылі зубчатыя сьцены, вежы замкаў званьніцы, дзівосныя горы, агорнутыя воблачкамі. Ды не: мужыцкія там хаты, як завеяныя завірухаю грудкі гною, выплываюць здалёк, сярод адзінотных бяроз і калодзежных сох з вагамі.

Уецца сіні дымок над страхою. Дзьмухнуў адтуль вецер і прынёс пах смаленай бяросты, дыму і жыльля.

Пуста на вуліцы, заваленай хваросьцем і карчамі з ляда. Пратоптаны вузенькія сьцёжачкі ад хаты да хаты, да паграбні і да гуменца.

Мятнулася з грэбнем і мычкамі лёну дзеўка і, спуджаная, таго-ж часу дзесь прапала. За рогам стаяла грамадка мужыкоў з сякерамі за паясамі, у шапках-віславухах. Яны невясёла гаманілі аб нечым з дзедам, што нёс у рэзьвінах рыжую асаку.

Зазьвінелі, заскрыпелі палазы пад вазком — бліжэй, бліжэй! і ўсе мужыкі, хапаючыся, скінулі шапкі да пояса;

— Дзень добры, людзюхны!

— Дзень добры пану войту!

— А дзе тут жывець Тацяна Турботная?

— А вунацька тама, просім пана, тамацька на рагу, за крыніцаю жывуць Турботныя.

І колькі хлопаў паслужна замахалі рукамі і аблавухамі і пабеглі наперад паказваць.

Нізкія хацінкі і пуні ўехалі ў зямлю. Малюпаценькія акенцы, як бельмы на воку ў