Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Можа й так пакорна згаджаецца дзядуля, — а людзі кажуць, і я кажу… Мне самому нічога ніколі не здавалася. Вам-жа, маладым, лепей тое ведаць, бо вам у школе кажуць, а нам, цёмным, што… Што мы ведаем?..

— Як чалавек хворы, дык яму тады здаецца ў хворых мазгох… — сьпяшаецца ласкавей сказаць унук, бо цяпер жаль ён чуе да свайго цёмнага, пакорнага дзядулі…