Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед толькі засьмяецца і кажа далей перарваную гісторыю.

— А каб на мяне, — ізноў замінае дзеду ўнук, — узяў-бы я карабочак сернікаў і добры пук саломы, выбраў-бы я цёмную восенную ночку і так-бы засьвяціў у панскім двары, што пан той і сваіх-бы не пазнаў.

— Эх, братка ты мой, братка! — усьміхаецца дзядуля. — Лацьвей табе цяпер казаць, — ня тое было ў даўны час. Быў у нас гэткі адзін. Бывала, як толькі восень — гарыць гумно ў нашага пана. Згарэла раз, паставіў цераз год другое. Згарэла й тое, паставіў трэцяе. А пасьля прыехалі к пану казакі, сагналі ўсіх людзей у двор, выбралі ад кожных дзесяці сем‘яў па чалавеку, разлажылі іх голых на таку ў гумне. Прышоў пан, запаліў сьвечку ўвелькі з добрую качалку і ну па радоўцы падсмальваць задраныя бароды, дый пытаецца: „Ня ведаеш, цераз чый грэх спалілася гуменца ў твайго пана?“ — „Ой, паночку, зьмілуйцеся, ня ведаю“. Абышоў усіх, а ляжалі ў два рады, як снапы, — і ніхто ня ведае… — „Ну, то, кажа, як вы такія сьвятыя, што ніхто з вас ня мае грэху, царства вам нябеснае!“ Вышаў з казакамі за вароты, сказаў заперці там нягрэшных і запаліць і гэтае гумно… Божухна-бацюхна! Пан багаты, што яму значыць спаліць гумно (пустое, бяз хлеба) і страціць сотні дзьве падданых, калі ў яго лесу таго за колькі дзён вокам ня скінуць, а падданых не адна тысяча. Завылі ўсе людцы, што стаялі вонках, кінуліся да пана, але ня з коль-