Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трудна яму адпірацца, калі ўсё відаць. Ну й кажа:

— Памірымся, кажа, толькі пану не пажалься.

— Каб ты мяне самога адурманіў ці пабіў, нікому жаліцца ня стаў-бы, адказаў ён ліхадзею, — але за пчолак, безбаронных, нявінных жывёлінак, ці-ж можна дараваць?

— Што-ж ты мне ўчыніш? — пытаецца той.

— Калі адробіш зараз сваю нягодную. работу, дык нічога ня ўчыню, забудуся на ўсё.

Убачыў ліхадзей, што злое не ўдалося, схапіў бярэма гунек, посьцілак, мяхоў, абвязаў свае калоды, каб яго п‘яныя пчолы ня мелі выйсьця, потым кінуўся з мятнаю вадою да атручанае пчэльні, пазмыў пазмыў, што там напэцкаў, і кажа:

— Даруй, братка! Дзесятаму закажу… Толькі пан няхай нічога ня ведае!..

Нікому не пажаліўся зямец, тым справа й скончылася.

Таксама ніколі ня бывала, каб у таго зямца раі ўцякалі. Другі зямец бяжыць за роем з мокраю саломаю і кропіць, каб рой спусьціўся, сеў-бы, А рой ляціць сабе, ані-гу-гу. Ляціць у лес або ў чужы навужнік, падымаецца, як птушка, — і толькі яго бачылі. У яго-ж гэтак ні разу ня было. Заўсёды роя дапільнуе, ціхенька на сваім месцы аграбе, і свае хатнія часам ня ведаюць, што сёньня быў раёк ці колькі іх. З тых, што робяць з роем гармідару, ён толькі пасьмяхаецца. — Што гэта,