Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Багатая пчэльня

Мой сад калодамі абведзен медных пчол, што гаманяць, як неўгамонныя музыкі…Янка Купала.


А то вось яшчэ: жыў у часе паншчыны адзін заможны зямец.

Аддзяліўшыся ад бацькі, меў ён толькі хатку, хлявок ды пуньку. Тады разьвёў садок, дастаў ад свайго тсьця ў пасаг за жонкай дзьве калоды пчол, паставіў у садку і год за годам аграбаў раёў.

За гады тры было ў яго калод дзесяць. А забівала дарагоўля на вульлі. Добрая калода каштавала на той час сярэбраны рубель — дужа вялікія грошы. А плеценых з саломы зямец гэты ня любіў: бо ў іх пчолы не вядуцца і мёд гарчэйшы Дык ён набываў вульлі ў пана ў абмен на мёд, а ў іншых зямцоў — на адработ.

За гадоў колькі ля яго двара гуд гудзеў: вульлі стаялі і ў садку, і пад стрэшкаю ля пуні, і на ўзьмежках на гародзе, і за плотам. Пчолы яго заміналі суседзям працаваць, кусалі коні, калі трэба гараць гарод, дзяцей кусалі, а часам і вялікіх людзей, асабліва баб.