Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нуўшыся да поўдня, згодна свайму абяцанню, застаў містэра Бролі, які сядзеў у задняй гасцінай, засунуўшы руку ў кішэні і павесіўшы капялюш за дзвярыма.

— Ну што, дзядзя Соль? — сказаў Уолтэр. Стары гаротна сядзеў з другога боку стала, а акуляры яго знаходзіліся нейкім цудам на носе, а не на ілбе. — Як вы маецеся?

Саламон паківаў галавой і махнуў рукой у бок маклера, нібы прадстаўляючы яго.

— Нешта здарылася? — затаіўшы дух, запытаўся Уолтэр.

— Не, не! Нічога не здарылася, — сказаў містэр Бролі. — Няхай гэта вас не трывожыць.

Уолтэр з нямым здзіўленнем паглядаў то на маклера, то на дзядзьку.

— Справа ў тым, — сказаў містэр Бролі, — што тут ёсць неаплачаны вексель — трыста семдзесят з лішкам. Вексель пратэрмінован і папаў да мяне. Выканаўчы загад аб спагнанні. Няхай гэта вас не трывожыць. Я прышоў сам, каб усё гэта было зроблена ціха і мірна.

— Дзядзя Соль! — прамармытаў Уолтэр.

— Уолтэр, мой хлопчык, — адазваўся дзядзька, — гэта здарылася ўпершыню. Такой бяды ніколі яшчэ са мною не было. Я занадта стары, каб пачаць спачатку.

Зноў ссунуўшы акуляры на лоб (бо яны больш ужо не маглі захаваць яго хвалявання), ён засланіў твар рукой і заплакаў, і слёзы закапалі на яго кафейнага колеру жылет.

— Дзядзя Соль! Калі ласка! Ох, не трэба! — усклікнуў Уолтэр, які літаральна здранцвеў ад жаху, убачыўшы заплаканага старога. — Дзеля бога, не патрэбна гэтае! Містэр Бролі, скажыце, што-ж мне рабіць?

— Я-б вам параіў знайсці якога-небудзь сябра, — сказаў містэр Бролі, — і пагаварыць аб гэтым.

— Зусім правільна! — крыкнуў Уолтэр, хапаючыся за саломінку. — Правільна! Дзякую вам. Капітан Катль — вось хто нам патрэбен, дзядзя. Пачакайце, пакуль я збегаю да капітана Катля. Калі ласка, панаглядайце за дзядзям, містэр Бролі, і пастарайцеся яго супакоіць, пакуль мяне не будзе. Не паддавайцеся роспачы, дзядзя Соль. Не падайце духам, трымайце сябе малайчынай!

Сказаўшы ўсё гэта з вялікім запалам і не звяртаючы ўвагі на няскладныя супярэчанні старога, Уолтэр выскачыў з крамы і збегаўшы ў кантору, каб узяць дазвол адлучыцца з прычыны раптоўнай хваробы дзядзькі, пусціўся на ўвесь дух да жылля капітана Катля.

Капітан Катль жыў на беразе маленькага канала каля індыйскіх докаў[1], дзе быў разводны мост, які час ад часу разводзіўся,


  1. Док — штучны вадаём у парту, куды ўводзяцца караблі для рамонту. Індыйскія докі знаходзяцца ў гіганцкім лонданскім парту і належаць Ост-Індскай гандлёвай кампаніі.

88