Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

быў-бы ўспамінання. Гадоў шэсць таму назад у іх нарадзілася дачка, і вось цяпер дзяўчынка, якая непрыкметна прабралася ў, спальню, нясмела тулілася ў кутку, адкуль ёй быў відаць твар маткі. Але што такое дзяўчынка для Домбі і Сына? Як дадатак да капітала, якім з’яўляліся назва і гонар фірмы, гэта дзіця было фальшывай манетай, якую нельга ўнесці ў справу, благім хлопчыкам, і ўсяго толькі.

Але ў гэты момант чаша радасці містэра Домбі была такой поўнай, што яму захацелася ўдзяліць адну-дзве кроплі таго, што ў ёй мелася, хаця-б для таго, каб акрапіць пыл на закінутай сцежцы сваёй маленькай дачкі.

Таму ён сказаў:

— Мабыць, Фларэнс, вы можаце, калі хочаце, падыйсці і паглядзець на свайго слаўнага браціка. Не дакранайцеся да яго.

Дзяўчынка ўважліва зірнула на сіні фрак і жорсткі белы гальштук, якія, разам з парай скрыпучых ботаў, а таксама гадзіннікам, што вельмі гучна цікаў, увасаблялі яе ўяўленне аб бацьку; але вочы яе ў той-жа момант павярнуліся да твара маткі, і яна не зварухнулася і не адказала.

Праз секунду лэдзі расплюшчыла вочы і ўбачыла дзяўчынку, і дзяўчынка кінулася да яе, і, падняўшыся на цыпках, каб схаваць твар на яе грудзях, прытулілася нейкім парыўчатым адчаем, які зусім не ўласцівы для яе ўзросту.

— Ах, божа мой! — са злосцю сказаў містэр Домбі ўстаючы. — Дапраўды, гэта вельмі неразумны і неабдуманы ўчынак. Мабыць, варта папрасіць доктара Пепса, ці не будзе ён такі ласкавы яшчэ раз падняцца сюды. Я пайду. Я пайду. Мне няма чаго прасіць вас, — дадаў ён, затрымліваючыся на секунду каля канапы перад камінам, — асабліва клапаціцца пра гэтага юнага джэнтльмена, місіс…

— Блокіт, сэр? — падказала сядзелка, саладжавая завяўшая асоба з арыстакратычнымі манерамі, якая не адважылася аб'явіць сваё імя, як няўхільны факт, і толькі назвала яго ў выглядзе ціхамірнай здагадкі.

— Аб гэтым юным джэнтльмене, місіс Блокіт.

— Так, зразумела, сэр. Памятаю, калі нарадзілася міс Фларэнс…

— Так, так, так, — сказаў містэр Домбі, нахіляючыся над плеценай калысачкай і ў той-жа час злёгку ссоўваючы бровы. — Што да міс Фларэнс, то ўсё гэта цудоўна, але зараз іншая справа. Гэтаму юнаму джэнтльмену патрэбна будзе выканаць сваё прызначэнне. Прызначэнне, хлапчына!

Пасля такога нечаканага звароту да дзіцяці ён паднёс яго ручку да сваіх губ і пацалаваў яе; пасля, баючыся, як відаць, што гэты жэст можа прынізіць яго годнасць, адышоў у некаторым замяшанні.

Доктар Паркер Пепс, адзін з прыдворных дактароў і чалавек, які карыстаўся вялікай славай за дапамогу, якую ён аказваў пры

5