Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

была зваліцца ў агонь і прачыналася, яна давала майстру Байтэрстону пстрычкай у нос за тое, што той таксама кляваў носам.

Нарэшце, прышоў час ісці дзецям спаць, і пасля малітвы яны паляглі. З тае прычыны, што маленькая міс Пенкі баялася спаць адна ў цемры, місіс Піпчын заўсёды лічыла сваім абавязкам гнаць яе наверх, як авечку, і весела было слухаць, як міс Пенкі доўга яшчэ хныкала ў самай невыгоднай спальні, а місіс Піпчын раз-заразам уваходзіла, каб на яе накрычаць. Прыкладна а палове дзесятай прыемны пах гарачага салодкага мяса (арганізм місіс Піпчын патрабаваў салодкага мяса, без якога яна не магла заснуць) далучыўся да пераважаючага арамата дома, які місіс Уікем называла «пахам будынка», і неўзабаве пасля гэтага ў замку ўсе спалі.

Назаўтра раніцой снеданне нічым не адрознівалася ад вячэрняга чаю, але толькі місіс Піпчын ела булку замест тостаў і пасля гэтага здавалася яшчэ больш раззлаванай.

Поль і Фларэнс пайшлі к мору з Уікем, якая ўвесь час залівалася слязмі, а пад поўдзень місіс Піпчын кіравала дзіцячым чытаннем. З тае прычыны, што ў сістэму місіс Піпчын уваходзіла не дапускаць, каб дзіцячы розум развіваўся і расцвітаў, як бутон, але раскрываць яго сілай, як устрыцу, то мараль гэтых лекцый была звычайна жорсткай і ашаламляючай: героя — благога хлопчыка — нават у выпадку самай шчаслівай развязкі звычайна прыкончваў леў або мядзведзь.

Так праходзіла жыццё ў місіс Піпчын. Па суботах прыязджаў, містэр Домбі; Фларэнс з Полем хадзілі да яго ў гасцініцу і пілі чай. Яны праводзілі з ім ўсю нядзелю і звычайна каталіся перад абедам. Гэты святочны вечар быў самым меланхалічным вечарам у тыдні, бо місіс Піпчын лічыла сваім абавязкам быць асабліва злоснай у нядзелю вечарам. Міс Пенкі варочалася ў глыбокім смутку ад цёткі з Ратынгдына, а майстар Байтэрстон, чые сваякі жылі ў Індыі і якому загадвалі сядзець у перапынках паміж царкоўнымі службамі, выпрастаўшыся ля сцяны гасцінай не варушачы ні рукой, ні нагой, цярпеў такія жорсткія для сваёй юнай душы пакуты, што ў адзін з такіх вечароў запытаўся ў Фларэнс, ці не можа яна сказаць яму што-небудзь аб тым, як вярнуцца назад у Бенгалію.

Але прынята было лічыць, што ў місіс Піпчын ёсць уласная сістэма выхавання дзяцей, і, зразумела, так яно і было. Бясспрэчна, буяны, пражыўшы некалькі мёсяцаў пад яе гасцінным дахам, варочаліся дадому досыць свойскімі.

На гэту прыкладную старую лэдзі Поль мог глядзець без канца, седзячы ў сваім крэселцы ля каміна. Здавалася, ён не ведаў, што такое стомленасць, калі ўважліва разглядаў місіс Піпчын. Ён не любіў яе; ён не баяўся яе; але калі апаноўвала яго гэтае старэчае раздум’е, у ёй як быццам сканцэнтроўвалася нешта страшэнна прывабнае для яго. Так сядзеў ён і глядзеў на

80