Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Скажыце, калі ласка, гэта Сіці? — запыталася дрыжачая дачка Домбі.

— Так, гэта Сіці. Думаю, што вы гэта вельмі добра ведаеце. Ідзіце! Нічога ў нас няма для вас.

— Мне нічога не патрэбна, дзякую вам, — быў нясмелы адказ. — Толькі даведацца, як прайсці да Домбі і Сына.

Чалавек, які ляніва накіраваўся ў напрамку да яе, быў нібы здзіўлены гэтым адказам, уважліва паглядзеў ёй у твар і сказаў:

— А вам што патрэбна ад Домбі і Сына?

— Прабачце, мне трэба ведаць дарогу туды.

Чалавек паглядзеў на яе яшчэ больш дапытліва і ў здзіўленні пачасаў сабе патыліцу з такой энергіяй, што збіў з галавы капялюш.

— Джо! — паклікаў ён другога чалавека, рабочага, падняўшы і зноў надзеўшы капялюш.

— Вось і Джо, — адазваўся Джо.

— Дзе гэты малады францік ад Домбі, які наглядаў за пагрузкай тавараў?

— Толькі што вышаў у другія вароты, — сказаў Джо.

— Дык паклічце-ж яго на хвілінку.

Джо кінуўся да варот, крычучы на бягу, і неўзабаве вярнуўся з жыццерадасным з выгляду хлопчыкам.

— Вы на пабягушках у Домбі, ці што? — запытаўся першы чалавек.

— Я служачы фірмы Домбі, містэр Кларк, — адказваў хлопчык.

— У такім выпадку гляньце сюды, — сказаў містэр Кларк.

Падпарадкуючыся жэсту містэра Кларка, хлопчык падышоў да Фларэнс, не без падставы не разумеючы, якія ён мае да яе адносіны. Але Фларэнс, слухаючы гэта, адчула не толькі палёгку, нечакана пераканаўшыся ў выратаванні і сканчэнні падарожжа, але і вялікае заспакаенне ўбачыўшы яго ажыўлены юнацкі твар і манеры, імкліва падбегла да яго, згубіўшы па дарозе адзін з парваных чаравікаў, і абодвума рукамі схапіла яго за руку.

— Я згубілася! — сказала Фларэнс.

— Згубілася? — ускрыкнуў хлопчык.

— Так, я згубілася сёння раніцой, далёка адгэтуль... а пасля з мяне знялі сукенку... і цяпер на мне чужая... і завуць мяне Фларэнс Домбі, я адзіная сястра майго браціка... і, ах, божа мой, божа мой, дапамажыце мне, калі ласка! — усхліпвала Фларэнс, даючы волю дзіцячым пачуццям, якія яна так доўга стрымлівала, і заліваючыся слязмі. Пры гэтым яе несамавіты капялюш зляцеў з галавы, і растрапаныя валасы ўпалі ёй на твар, выклікаўшы маўклівае зачараванне і пакуту юнага Уолтэра, пляменніка Саламона Джылса, майстра суднавых інструментаў.

Містэр Кларк, надзвычай здзіўлены, мармытаў ледзь чутна: «Я яшчэ ніколі не бачыў такога тавару на гэтай прыстані». Уолтэр падняў чаравік і надзеў яго на маленькую ножку, нібы

61