Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/578

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Вось што я вам скажу, Полі, дарагая мая, — кажа містэр Тудль, — цяпер я служу машыністам, зарабляю добра і нізавошта не пусціў-бы вас сумаваць тут, калі-б не памятаў ранейшых ласак. Але пра ранейшыя ласкі, Полі, нельга забывацца. Да таго-ж ваш твар — лепшае лякарства для тых, хто трапіў у бяду. Спакойнай ночы, Полі!

Тым часам місіс Піпчын маячыць ценем у чорных бамбазінавых спадніцах, чорным капялюшы і шалі, складае сваю маёмасць, ставіць сваё крэсла бліжэй да парадных дзвярэй і чакае аднаконнага фургона, які накіроўваецца сёння вечарам у Брайтон.

Неўзабаве фургон пад’язджае. У яго ўносяць і ўкладаюць маёмасць місіс Піпчын, пасля ў яго ўносяць крэсла місіс Піпчын, якое ставяць у выгодны куток і абкладаюць сенам, бо гэта ветлівая жанчына мае намер сядзець у ім у часе падарожжа. Нарэшце, туды ўносяць місіс Піпчын, і яна панура апускаецца ў крэсла.

Дом зрабіўся такой развалінай, што ўсе пацукі разбегліся і не асталося ніводнага.

Але Полі, адзінокая ў пакінутым доме, нядоўга астаецца адна. Вечар. Яна займаецца швівам ў пакоі эканомкі, стараючыся забыцца аб тым, які гэта закінуты дом і якая гісторыя з ім звязана. Раптам пачуўся стук у парадныя дзверы. Адамкнўўшы іх, ідзе назад па гулкім вестыбюлі ў суправаджэнні асобы ў чорным капялюшыку. Гэта міс Токс, і вочы ў міс Токс чырвоныя.

— О, Полі! — кажа міс Токс. — Калі я прышла да вас пазаймацца з дзецьмі, мне перадалі вашу запіску. І я пайшла сюды, як толькі крыху супакоілася. Тут няма нікога, апрача вас?

— Ні душы, — кажа Полі.

— Вы яго бачылі? — шэпча міс Токс.

— Бог з вамі! — адказвае Полі; — яго даўно ўжо ніхто не бачыў. Мне сказалі, што ён ніколі не выходзіць з свайго пакоя.

— А вам не казалі, што ён хворы? — пытаецца міс Токс.

— Не, пані, аб гэтым я нічога не чула, — адказвае Полі.

Спачуванне міс Токс такое вялікае, што яна ледзь можа гаварыць. Яна зусім не дзіця, але гады і незамужняе жыццё не зрабілі яе чорствай. Сэрца ў яе надта далікатнае, спачуванне надта шчырае, пашана не падробная.

Няхутка выходзіць міс Токс, а Полі, пакінуўшы свечку на лесвіцы, на якой не было каўра, выглядае на вуліцу, пазірае ёй услед і не адчувае ніякага жадання варочацца ў пануры дом, парушаць яго цішыню грукатам цяжкіх балтоў у парадных дзвярэй і класціся спаць. Але ўсё гэта робіць Полі, а раніцой яна прыносіць у адзін з гэтых пакояў са спушчанымі шторамі тую яду, якую ёй параілі прыгатаваць, пасля выходзіць і ва-

574