гічным і ўрачыстым выглядам, — быў юнак, мужны юнак, — так мне пра яго казалі, — які, яшчэ хлапчуком, любіў чытаць і разважаць пра смелыя геройскія ўчынкі ў часе караблекрушэнняў. Ах, я чуў яго гаворку!.. Я чуў яго гаворку!.. І ён успомніў аб гэтым у фатальную гадзіну, бо ён не страціў мужнасці і бадзёрасці, калі самыя адважныя сэрцы і самыя выпрабаваныя людзі палі духам. Адважным ён быў не толькі таму, што на сухазем'і аставаліся тыя, каго ён кахаў. Не! Такая была яго прырода! Я гэта заўважаў у рысах яго твара — шмат разоў! — і тады я думаў, што ён проста прыгожы, няхай благаславіць яго бог!
— І ён выратаваўся? — усклікнула Фларэнс. — Ён выратаваўся?
— Гэты адважны юнак, — прадаўжаў капітан, — … глядзіце на мяне, любачка! Не аглядвайцеся…
У Фларэнс ледзь хапіла сіл запытацца:
— Чаму?
— Таму, што там нічога няма, дарагая мая, — сказаў капітан. — Не палохайцеся, любачка! Не палохайцеся дзеля Уольра, які быў дарагім усім нам! Дык вось гэты юнак, — прадаўжаў капітан, — працаваў разам з адважнымі, падбадзёрваў нясмелых, ні разу не паскардзіўся і не праяўляў ніякага страху і падтрымліваў бадзёры дух ва ўсіх матросаў, што прымусіла іх паважаць яго, нібы ён быў адмірал, — гэты юнак, кажу я, другі памочнік і адзін матрос толькі і ўцалелі з усіх, хто быў на барту судна, — адзіныя стварэнні, што асталіся жывымі, якія прывязалі сябе да абломкаў разбітага карабля і насіліся па бурлівым моры.
— Яны выратаваліся? — усклікнула Фларэнс.
— Дні і ночы насіліся яны на гэтых абломках па неабсяжным моры, — сказаў капітан, — і нарэшце… не, не пазірайце туды, любачка!.. нарэшце, паказаўся парус, і яны былі падняты на борт двое, што асталіся жывымі, адзін памёршы.
— Хто з іх памёр? — усклікнула Фларэнс.
— Не той юнак, пра якога я гаварыў, — сказаў капітан. — Пачакайце яшчэ хвілінку, мая маленькая лэдзі! Падбадзёрцеся!.. Будучы на барту гэтага карабля, яны накіраваліся ў доўгае плаванне, бо не было дзе прыстаць, і ў часе гэтага плавання марак, якога падабралі разам з ім, памёр. Але ён астаўся жывым і…
Не разумеючы, што робіць, капітан адрэзаў кавалак хлеба, насадзіў яго на свой кручок (які звычайна служыў яму відэльцам для падсмажвання тоста) і паднёс да агню, з хваляваннем паглядаючы на штосьці, што было за спіной Фаларэнс, і не заўважаючы, як гарыць хлеб.
— Ён астаўся жывым, — паўтарыла Фларэнс, — і… — І на гэтым караблі вярнуўся на радзіму, — прадаўжаў капітан, пазіраючы ў тым самым напрамку, — і… не палохайцеся, любачка!.. І высадзіўся на сухазем'е. І аднойчы раніцой, ведаючы,