Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/410

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Эдзіт, якая сядзела ў прыгожай сукенцы перад люстрам, і твар Эдзіт, што быў відаць у люстры, і ён пайшоў да сябе, у свой пакой, дзе здаўна аддаваўся развагам, і панёс з сабою яркі ўспамін аб усім бачаным і дзіўную, невыразную думку (іншы разв такія думкі прыходзяць у галаву) аб тым, якім будзе гэты пакой, калі ён убачыць яе ў наступны раз.

Містэр Домбі быў вельмі маўклівы, вельмі важны і вельмі ўпэўнены ў тым, што дасягне мэты.

Ён не меў намеру суправаджаць сваю сям'ю ў Брайтон, але ў часе снедання ў дзень ад'езду, гэта значыць дні праз два, ён ласкава апавясціў Клеапатру, што збіраецца хутка прыехаць туды. Нельга было марудзіць з адпраўкай Клеапатры ў такое месца, якое лічылася лячэбным, бо яна і сапраўды пагражала рассыпацца на пыл.

Яна яшчэ больш пахудзела і зморшчылася, яе слабасць на розум праяўлялася больш рэзка, а блытаніна ў думках і правалы здаваліся больш дзіўнымі. Апрача іншых сімптомаў, у яе з'явілася прывычка блытаць імёны яе двух зяцёў, жывога і памёршага, і звычайна называць містэра Домбі або «Грэйнджбі», або «Домбер», а іншы раз і так і гэтак.

Але яна была маладжавая, па-ранейшаму вельмі маладжавая; і маладжавай яна з'явілася ў дзень ад'езду на снеданне, у новым капялюшыку, спецыяльна для гэтага заказаным, і ў дарожнай сукенцы, якая была ўпрыгожана вышыўкай і абшыта шнурком, як сукеначка перастарэлага дзіцяці. Нялёгка было надзець гэты паветраны капялюшык, а калі ён ужо быў надзеты, нялёгка ўтрымаць яго на належным яму месцы на беднай дрыготкай галаве. Цяпер капялюшык не толькі ствараў дзіўнае ўражанне, упарта спаўзаючы на бок, але ўдадатак яго трэба было бесперастанку пастукваць па тульі, і абавязак гэты выконвала пакаёўка Флауэрс, якая прыслугоўвала на заднім плане ў часе снедання.

— Ну, дарагі мой Грэйнджбі, — сказала місіс Ск'ютон, — вы павінны абав абцаць, — некаторыя словы яна абсякала, а з іншых выкідала склады, — прыехаць хутчэй.

— Я толькі што сказаў, пані, — сказаў містэр Домбі моцна і выразна, — што прыеду дні праз два.

— Бог з вамі, Домбер!

Тут маёр, які прышоў развітацца з дамамі і з непахісным спакоем няўміручага стварэння выпучваў свае апаплексічныя вочы на місіс Ск'ютон, сказаў:

— Ах, божа мой, пані, вы не запрашаеце старога Джо!

— Самадзейнае стварэнне, хто ён такі? — прасюсюкала Клеапатра. Але Флауэрс, стукнуўшы па капялюшыку, як быццам асвяжыла яе памяць, пасля чаго яна дадала: — Ах, вы маеце на ўвазе самога сябе, нягоднік!

406