Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бачонкі, перапіўся і загінуў, спяваючы «Кіруй, Брытанія»; калі судно пачало ужо ісці на дно, іх спевы закончыліся роспачным енкам.

— А калі «Георга Другога» прыбіла да Карнуэльскага берагу, дзядзя, у страшэнную навальніцу, за дзве гадзіны да світання, чацвертага сакавіка семдзесят першага года, на барту было каля двухсот коней, і ў самым пачатку навальніцы коні, сарваўшыся з прывязі ўнізе, у труме, кідаліся ва ўсе бакі, топчучы адзін другога, паднялі такі шум і так па-чалавечаму енчылі, што каманда была пераконана ў з’яўленні на караблі чарцей; нават самыя адважныя спалохаліся, страцілі галовы і ў роспачы кінуліся за борт, і жывымі асталіся толькі двое, якія і паведамілі аб гэтым здарэнні.

— А калі, — сказаў стары Соль, — калі «Поліфем»…

— Прыватнае гандлёвае вест-індскае судно, танаж трыста пяцьдзесят, капітан Джон Браун з Дэтфорда, уладальнікі Уігс і кампанія! — закрычаў Уолтэр.

— Яно самае, — сказаў Соль. — Калі яно загарэлася сярод ночы, пасля чатырохдзённага плавання ў час спадарожнага ветру, пасля выхаду з Ямайскага порта…

— На барту было два браты, — перабіў пляменнік вельмі шпарка і гучна, — а з тае прычыны, што для абодвух нехапала месца ў адзінай цэлай шлюпцы, дык ні адзін, ні другі не згаджаліся сесці ў яе, пакуль старэйшы не ўзяў малодшага за рамень і не ўкінуў у лодку. Тады малодшы падняўся ў шлюпцы і крыкнуў: «Дарагі Эдуард, падумайце аб сваёй нявесце, што асталася дома. Я яшчэ хлапчук. Дома ніхто мяне не чакае. Скакайце на маё месца!» і кінуўся ў мора.

Пабліскваючыя вочы і палаючы твар хлопчыка, які ўсхапіўся, ўзрушаны тым, што гаварыў і адчуваў, здавалася, напомнілі старому Солю штосьці, аб чым ён забыўся або што было да гэтага часу заслонена туманам, які ахутваў яго. Замест таго, каб пачаць новы расказ, як ён відавочна збіраўся ўсяго секунду таму назад зрабіць, ён суха кашлянуў і сказаў:

— Ці не пагаварыць нам аб чым-небудзь іншым?

Справа была ў тым, што простадушны дзядзька, які ўпотайку захапляўся ўсім цудоўным і абяцаючым прыгоды, — з гэтым ён некаторым чынам парадніўся дзякуючы свайму гандлю, — вельмі-ж спрыяў такой заманлівасці ў свайго пляменника; і ўсё, што калі-небудзь унушалася хлопчыку з мэтай адарваць яго ад жыцця, поўнага прыгод, зрабіла звычайнае невытлумачальнае дзеянне, узмацніўшы яго любоў да гэтага жыцця. Гэта неўнікнёна. Здаецца, не было яшчэ напісана такой кнігі або расказана такога апавядання, з простай мэтай утрымаць хлопчыкаў на сухазем’і, якая-б не павялічыла для іх на справе спакусаў і чараў акіяна.

Але ў гэты момант з’явілася дапаўненне да маленькай кампаніі ў асобе джентльмена ў шырокай сіняй вопратцы, з круч-

35