Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але пачуўся моцны стук у дзверы, Фларэнс хуценька адышлася да стала, і больш яны пра гэта не гаварылі. Поль зноў здзівіўся, убачыўшы, што яго прыяцелька шэпча нешта Фларэнс, нібы ўцяшае яе, але зноў прыбыўшыя прагналі гэту думку.

Гэта быў сэр Барнет Скетлс, лэдзі Скетлс і майстар Скетлс. Пасля вакацыі майстру Скетлсу належала зрабіцца навічком, і ў пакоі містэра Фідэра заўсёды ўслаўлялі яго бацьку, які быў у Палаце абшчын[1].

— Ну, а гэта што за пакой? — звярнулася лэдзі Скетлс да прыяцелькі Поля Міліі.

— Кабінет дсктара Блімбера, пані, — быў адказ.

Лэдзі Скетлс агледзела яго ў ларнет і з ухвальным кіўком сказала сэру Барнету Скетлсу: «Вельмі добра». Сэр Барнет Скетлс згадзіўся, але майстар Скетлс глядзеў падазрона і недаверліва.

— Ну, а вось гэты малютка, — сказала лэдзі Скетлс, паварочваючыся да Поля. — Ён адзін з…

— Адзін з маладых джэнтльменаў, пані; так, пані, — сказала прыяцелька Поля.

— Як-жа вас завуць, маё бледнае дзіця? — сказала лэдзі Скетлс.

— Домбі, — адказаў Поль.

Сэр Барнет Скетлс адразу-ж умяшаўся і заявіў, што меў гонар сустрэцца з бацькам Поля на публічным абедзе, і выказаў надзею, што ён здаровы. Затым Поль пачуў, як ён гаварыў лэдзі Скетлс: «Сіці… вельмі багаты… у вышэйшай ступені рэспектабельны… доктар успамінаў аб гэтым». А пасля ён сказаў Полю:

— Калі ласка, перадайце вашаму добраму тату, што сэр Барнет Скетлс надзвычай рад, што ў яго добрае здароўе і пасылае яму сваё палкае прывітанне.

— Так сэр, — адказваў Поль.

— Малайчына! — сказаў сэр Барнет Скетлс. — Барнет, — звярнуўся ён да майстра Скетлса, які (назлосць прадстаячаму вучэнню) налёг на кекс з карынкай, — з гэтым маладым чалавекам вам варта пазнаёміцца. З гэтым маладым чалавекам вы можаце пазнаёміцца, — сказаў сэр Барнет Скетлс, красамоўна падкрэсліваючы свой дазвол.

— Якія вочы! Якія валасы! Які прыгожы тварык! — ціха ўсклікнула лэдзі Скетлс, паглядаючы на Фларэнс праз ларнет.

— Мая сястра, — сказаў Поль, знаёмячы з ёй.

Скетлсы былі цяпер зусім задаволены. А з тае прычыны, што лэдзі Скетлс Поль спадабаўся з першага позірку, яны ўсе


  1. Палата абшчын — адна з палат (ніжняя) англійскага парламента; другая палата — Палата лордаў.

149