Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных рысаў дзіцяці, — не так люблю, як люблю Фларэнс; гэта было-б немагчыма. Вы-ж не маглі на гэта разлічваць, пані!

— О, вы маленькі дзівак! — прашаптала місіс Блімбер.

— Але я вельмі прывязаны тут да ўсіх, — прадаўжаў Поль, — і мне было-б сумна ад'язджаць і думаць, што нехта рад майму ад'езду або яму гэта ўсёроўна.

Цяпер місіс Блімбер канчаткова пераканалася ў тым, што Поль самае дзіўнае дзіця на свеце, а калі яна расказала доктару аб тым, што здарылася, доктар не абвяргаў думкі жонкі, але сказаў, як і раней ужо казаў, калі Поль толькі прыехаў, што вучэнне сваю справу зробіць, а пасля дадаў тое самае, што гаварыў тады:

— Развівайце яго, Карнелія! Развівайце яго!

Карнелія развівала яго з ўсёй энергіяй, на якую была здольнай, і Полю жылося нялёгка. Але апрача падрыхтавання ўрокаў, ён даўно ўжо намеціў сабе іншую мэту, якую ніколі не ўпускаў з-пад увагі і ўпарта імкнуўся да яе: быць ціхманым, дагодлівым, ціхім дзіцем, якое заўсёды стараецца заслужыць любоў і прывязанасць акружаючых; і хоць яго часта можна было застаць на ранейшым яго месцы на лесвіцы або ў часе назіранняў хваль і воблакаў з акна яго адзінотнай спальні, але цяпер ён часцей бываў з іншымі хлапчукамі, скромна і добраахвотна робячы ім маленькія паслугі. У выніку нават сярод гэтых суровых і ўважлівых юных затворнікаў, якія заморвалі сябе ў прытулку доктара Блімбера, Поль быў аб'ектам усеагульнага інтарэсу, кволай маленькай цацкай, якую ўсе любілі і з якой нікому не прышло-б у галаву груба абыходзіцца. Але ён не мог перамяніць сваёй натуры або перарабіць «аналіз», і таму ўсе яны зрабілі такі вывад, што Домбі дзівакаваты.

Былі, між іншым, некаторыя ільготы, звязаныя з такой рэпутацыяй, якімі ніхто больш не карыстаўся. Гэтыя ільготы не былі-б пашыраны на дзіця, менш дзівакаватае, і ўжо адно гэта мела вялікае значэнне. Калі астатнія, ідучы спаць, абмяжоўваліся паклонам доктару Блімберу і сям'і, Поль працягваў ручку і смела паціскаў руку доктара, а таксама місіс Блімбер, а таксама міс Карнеліі. Калі патрэбна было адвесці ад каго-небудзь пагражаючае яму пакаранне, Поль заўсёды быў дэлегатам. Нават падслепаваты малады чалавек аднойчы раіўся з ім адносна разбітага шкла і фарфара. І хадзілі няясныя чуткі, што гледзячы на яго з прыхільнасцю, якой у гэтага жорсткага чалавека да гэтага часу не заслугоўваў ніхто з смяротных хлопчыкаў, падліваў іншы раз яму портэр да сталовага піва, каб Поль узмацнеў.

Апрача гэтых надзвычайных прывілей, Поль меў вольны доступ у пакой містэра Фідэра, адкуль ён два разы выводзіў містэра Тутса на свежае паветра ў непрытомнасці ў выніку няўдачнай спробы выкурыць прыкрую сігару. У містэра Фідэра

139