Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды як кінецца за ім, ажно дым закурыўся. Пабег, а з гарачкі вінтоўку тут сярод нас кінуў. Бяжыць гэта ён, падняў кій ды й крычыць: „Стой! Ні з месца, бо заб‘ю!“ Ну, афіцэр і стаў. Камандзір падбег да яго і выхваціў з кобуры афіцэра рэвольвэр.

— Ну, а сам камандзір куды дзеўся? — непакоіліся армейцы.

Адразу было відаць, што малады незнаёмец усім дужа спадабаўся.



— Ды пачакайце!.. Дайце-ж сказаць… — прасіўся комсамолец і апавядаў далей. — Ну, а потым прывёў ён афіцэра і прымусіў яго разьдзецца. Саўсім разьдзецца. Потым сам скінуў сваю адзежу, адзеў яе на сябе, а сваю — яму аддаў. Пасьля гэтага саўсім другім хлопцам стаў. Малады такі ды прыгожы. Ну, саўсім не пазнаць. „Перадайце, кажа, прывітаньне камандзіру. А я вось у гэтай вопратцы ды з паперамі вось гэтага пана пайду пагуляю крыху па польскай арміі. Мусіць, кажа, хутка зноў угледзімся…“ сказаў гэтак ён, сеў на каня і толькі мы яго й бачылі!!.

— А дзе гэты палонны афіцэр? — пыталася грамада.

— Ды вунь, стаіць каля камандзіра.

— Мусіць ён дапрос з яго здымае…

3

Поўнач. Змораны цяжкім пераходам уздрамнуў штаб. Сьпяць адзетыя, усякую хвіліну гатовыя к бою. У вясковай хатцы сьпіць палонны польскі афіцэр. Каля яго вартаўнік чырвонаармеец, змораны, як і ўсе. Соннымі вачыма глядзіць чырвонаармеец на палоннага. А ў галаве думкі цяжкія, цяжкія, нібы сьвінцом наліліся. Хочацца спаць… Зьліпаюцца вочы. Уздрамне крыху