у Супрасьлі, куды, відаць, меў магчымасьць даяжджаць з Жыровіц. Гэтая ссылка трывала блізу два гады (1824—1826), пасьля якой М. Б. узноў вярнуўся на катэдру[1].
Ужо на падставе вышэйсказанага накідаецца выснаў, што М. Баброўскі быў нятолькі вызнаўцам сваіх нацыянальных пракананьняў, але й мучанікам за іх. Не за польскасьць-жа ён цярпеў, але за сваю тагочасную „рускасьць“, каторая ў Вільні і ў Віленшчыне, а так-жа ў Горадзеншчыне магла быць толькі адна — беларуская.
Выясьніць нам гэта Я. Белінскі яшчэ выразьней, калі прыточым з яго вось гэткі тэкст: …„У Вільні, паміж акадэміцкай моладзьдзю некулькі было свяшчэньніцкіх сыноў, як Ігнат Даніловіч, Міхал Баброўскі, Антон Марціноўскі, Жэгота Онацэвіч, Плятон Сасноўскі і іншыя менш ведамыя. Гэтая моладзь знала троха стараславянскі язык, а так-жа троха беларускі язык, у каторым акты да Люблінскай Уніі былі пісаны выключна. Даніловіч разбудзіў у іх ахвоту шукаць рукапісных і друкаваных стараславянскіх забыткаў, а калі паўстала пры Унівэрсытэце Духоўная Галоўная Сэмінарыя, якая так-жа дастарчала краю многіх, больш-менш навукова вырабленых, маладых уніяцкіх сьвяшчэньнікаў, — дык зьбіраньне славянскіх рукапісаў пачалося ў шырокіх разьмерах і ў вялікім праменьні“ (курсыў наш), Калі праўда, што Даніловіч у іх асобах меў прыгатаваных і ахвотных памацнікоў, дык так-жа мусіць быць праўдай, што група свяшчэньніцкіх сыноў, што радзіліся і расьлі ў семьях сельскіх духоўнікаў і што тут прабывалі вольны ад навукі час, была сусім добра абазнаная з мовай беларускага народу, так блізкай да мовы актаў Вял. Княства Літоўскага. Інакш як-жа яны маглі быць Даніловічу сапраўды памоцныя і праводзіць інвэнтарызацыю гэных рукапісаў у такіх разьмерах і ў такім праменьні!..
Малады ўкраінскі дасьледчык царкоўнай мінуўшчыны Заходняй Украіны М. Тэршаковэць (Записки Чина Св. Василія Великого, т. III, вип. 3—4. Львів 1930. Бібліографія, бач. 714—715) цьвердзіць, што ў праф. М. Баброўскага працэс быў адваротны: дапусьціўся ён нацыянальнай апостазіі, але стаючыся з украінца паляком.
„Быў час — кажа М. Тэршаковэць — калі пад уплывам адпаведнага асяродзішча ў душы М. Б. абудзіліся дрэмячыя нацыянальныя пракананьні ці толькі пачуцьці, каторыя ў яго аднак ўзноў загінулі, калі ён знашоўся ў асяродзішчы іншым. Маю на думцы два яго выражэньні з 1819 г. Выражэньні гэтыя аб украінскай (рускай) народнай прыналежнасьці М. Б. знаходзяцца ў яго лістох да двух выдатных Чэхаў: ведамага Язэпа Доброўскага і Івана Цыммэрмана. У лісьце да першага з іх з IV.1819 М. Б. падпісаўся гэтак: „Michael Bobrowski Ruthenus“. У лісьце да дру-
- ↑ W. Charkiewicz („Bez steru i busoli“, Wilno 1929) гэтую кару ставіць у лучнасьці з працэсам філярэтаў.